Фестиваль-конкурс белорусской песни (на белорусском языке) «Зорная ростань»

16.02.2019

 

 

Гучы, беларуская песня!

 “З любоўю да роднага слова” – пад такім дэвізам праходзіў у школе з 11 па 16 лютага Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Закрыццё тыдня прайшло ў форме фестывалю беларускай песні.

З самага ранку ў суботу, 16 лютага, у школьнай актавай зале панавала святочная атмасфера. Паступова зала запаўнялася вучнямі, настаўнікамі, гасцямі школы.

Праз некаторы час пачынаецца фестываль-конкурс беларускай песні “Зорная ростань”, мэта якога далучыць вучняў да беларускай музыкі, паэзіі і мовы, папулярызаваць творы беларускіх паэтаў і кампазітараў. 

Перад пачаткам мерапрыемства выступіла настаўнік беларускай мовы і літаратуры Паляшчук Г. А., якая пажадала ўсім прысутным цудоўнага настрою, а ўдзельнікам – поспеху і перамог. Вядучымі фестывалю былі вучаніцы 7 “А” класа Шаціла Дар’я і Шыкасюк Лізавета. У перапынках паміж песнямі вядучыя зачытвалі выказванні беларускіх паэтаў пра родны край, пра сінявокую Беларусь, матчыну мову, пра гасцінны беларускі народ, пра народныя святы, надзейных сяброў.

Гучнымі апладысментамі прысутныя віталі ўдзельнікаў фестывалю, вучняў  5-11 класаў. Чароўныя гукі беларускіх песень разносіліся па ўсёй школе. На сцэне артысты спявалі песні рознай тэматыкі. Асабліва гледачоў уразіла выступленне ансамбля хлапчукой 5 “Б” класа (песня “Беларусы мы”) і трыа хлопчыкаў 5 “Г” класа (песня “Беларускі край”), інсцэніраванне песні “Калыханка” вучнямі 6 “А” класа, жартоўнай песні “Давай хутчэй жаніся” вучнямі 7 “В” класа, песні “Беларусь сінявокая” вучнямі 7 “Г” класа, выступленне дуэтаў Куіс Настассі і Жук Паліны (песня “Сябруюць усе”) і Жуковіч Ганны і Куратніка Аляксандра (песня “Гісторыя майго жыцця”), выкананне народнай песні “Жавароначкі, прыляціце” вучнямі 9 “А” класа, песні “Вёсачка мая” вучаніцай 10 кл. Дзямянік Дамінікай.

Напрыканцы фестывалю старшыня журы Кузьмін А. А. падзякаваў усім удзельнікам конкурсу, іх настаўнікам, а таксама бацькам, якія прыйшлі падрымаць сваіх дзяцей. Фестываль беларускай песні, як адзначыў Алег Аляксеевіч, паказаў, наколькі цудоўна дзеці могуць валодаюць беларускай мовай, як прыгожа яна гучыць з іх вуснаў. Значыць, беларуская мова, беларуская песня будзе жыць.

 

 

Вынікі фестывалю-конкурсу “Зорная ростань”

5 класы

5 “А” кл. – Гран-пры;

5”Б” кл. – I месца;

5 “В” кл. – II месца;

5 “Г” кл. – II месца.

6 класы

6 “А” – Гран-пры;

6 “В” - I месца;

6 “Б” кл. - II месца;

6 “Г” кл. - II месца.

7 класы

7 “Г” кл. – Гран-пры;

7 “А” кл. - I месца;

7 “В” кл. - I месца;

7 “Б” кл. - II месца.

8-10 класы

10 кл. – Гран-пры;

8 “Б” кл. - I месца;

9 “А”кл. - I месца;

8 “А” кл. - II месца;

8 “В” кл. - II месца.

16 февраля 2019 года  проводилось первенство школы по настольному теннису в программе спартакиады школы среди учащихся 7 – 8 классов. Соревнования в параллели 8 классов проходили в личном зачете, в 7 классах командное первенство.  Игры проходили в упорной борьбе.

         Победители и призеры среди 7 классов: 3 место 7 « Г », класс, 2 место 7 «А» класс, победитель турнира  7 «Б» класс.

         Среди 8 классов места распределились следующим образом. 3 место Ковалевский Данила 8 «Б» класс, 2 место Тумащик Евгений 8 «А» класс, победителем соревнований стал Позняк Владислав 8 «А» класс.