Музей "Літаратурна-этнаграфічны"

Ссылка для пошуку: http://sch3.ivacevichi.edu.by/ru/main.aspx?guid=1981

Музей “Літаратурна-этнаграфічны”.

Профіль – літаратурны. гІвацэвічывул.Паўночная-2, 
ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Івацэвічы”, т. 9-13-90.

Дырэктар Кузьмін Алег Аляксеевіч.
Кіраўнік музея Шыманчык Галіна Міхайлаўна.



Музей ільну быў створаны 09.01.2008 года настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Андрусовіч Валянцінай Аляксандраўнай (цяпер – пенсіянер). У 2012 годзе кіраўніком гэтага музея становіцца настаўнік беларускай мовы і літаратуры Шыманчык Галіна Міхайлаўна. У сувязі з закрыццём ААА “Івацэвіцкі льнозавод”, музей ільну быў заменены на “Літаратурна-этнаграфічны” 31.08.2016 года.

Напрамак работы музея – пошукава-збіральны, літаратурны.

Музей сумешчаны з вучэбным кабінетам. Плошча кабінета 54 кв.м.

Музей налічвае 70 экспанатаў асноўнага фонду.

Музей уключае наступныя экспазіцыі:

2 стэнды “Літаратурная Івацэвіччына”

стэнд “Славутыя землякі

куток беларускага адзення і прадметаў быту

куток ільну: прадметы его апрацоўківырабы з яго.

У музеі дзейнічае пастаянная выстава “Вырабы з ільну” і перыядычныя выставы, прысвечаныя юбілеям літаратараў Івацэвіччыны, Брэстчыны, Беларусі. Аформлены папкі “Музеі Берасцейшчыны”, “Ільнаводства на Беларусі”, Літаратурная Івацэвіччына”, аформлены альбом, прысвечаны Піліпу Пестраку, сабраны кнігі аўтараў-землякоў Піліпа Пестрака, Яраслава Пархуты. 

Пры музеі дзейнічае Савет музея.

Асноўны метад у рабоце Савета – уключэнне вучняў у актыўную практычную дзейнасць(пошук і збор матэрыялу і экспанатаў, падрыхтоўка і правядзенне экскурсій, сустрэч з літаратарамі). Пры афармленні матэрыялаў па новаму напрамку работы музея вучнямі былі праведзены сустрэчы з мясцовымі літаратарамі, збіраўся і афармляўся матэрыял пра іх жыццё і творчасць. На аснове сабранага матэрыялу аформлены стэнды ў музеі, папкі і альбомы, прэзентацыі. Пастаянна членамі клуба праводзяцца экскурсіі для вучняў школы, дзіцячых садоўнастаўнікаў.

Настаўнікі школы выкарыстоўваюць экспанаты музея пры праведзенні ўрокаў, пазакласных мерапрыемстваўКіраўнік музея і его члены цесна супрацоўнічаюць з Івацэвіцкім гісторыка-краязнаўчым музеем. Прасутнічалі і былі актыўнымі ўдзельнікамі свята “Шчодрыкі” i  майстар класа па расфарбоўцы Велікодных яек. 

Сардэчна запрашаем наведаць наш літаратурна-этнаграфічны музей.

Дасягненнi

  • Дыплом I ступенш ў районным конкурсе літаратурных музеяў.
  • У 2015 годзе кіраўнік музея Шыманчык Галіна Міхайлаўна прымала ўдзел у рэспубліканскім інтэрнэт-праекце “Мне сняцца сны аб Беларусі”. У намінацыі “Мой родны кут, як ты мне мілы” работа “Мой родны горад: мінулае і сучаснае” была адзначана дыпломам ІІІ ступені.
  • Дыплом  III ступені ў абласным конкурсе літаратурных музеяў.

Інтернэт-праект "Мне сняцца сны аб Беларусі".  Гісторыя горада Івацэвічы
 

Cупрацоўніцтва

 Ужо не першы год працягваецца супрацоўніцтва паміж музеямі: 

 

Экскурсіi

Мы рады прапанаваць Вам наведванне музея. З прапанаванай ніжэй тэматыкі экскурсій Вы можаце выбраць найбольш цікавыя для вас тэмы. Чакаем Вас!

  • Літаратурная Івацэвіччына
  • Славутыя землякі
  • Лён у жыцці чалавека
  • Беларускі касцюм
  • Прадметы быту беларусаў
  • Ручнік у жыцці чалавека