Звіні, мая песня, звіні!

22.02.2020

 “Колькі ў табе нявызнаных скарбаў схавана, мова мая, пявучая родная мова!” – пад такім дэвізам 22 лютага ў нашай школе прайшоў другі фестываль-конкурс беларускай песні “Зорная ростань” – фестываль музыкі, паэзіі, мовы.  Па ўсёй школе ў гэты дзень раздаваліся чароўныя гукі беларускіх песень пра родны край, пра нашу сінявокую Беларусь, пра матчыну мову, пра каханне. Удзел у гэтым мерапрыемстве прынялі вучні 5-11 класаў. Вядучымі фестывалю былі вучні 8 “А” класа: Шаціла Дар’я, Канановіч Яўгеній, Кудрыцкая Дар’я, якія ў перапынках паміж песнямі цытавалі вершы беларускіх паэтаў. Лепшымі выканаўцамі беларускай песні журы прызнала вучняў 6 “А” класа з песняй “Сокал”. Яны атрымалі Гран-пры. Усе астатнія класы былі адзначаны ў розных намінацыях.

Напрыканцы фестывалю старшыня журы Ляўданская А. В. падзякавала ўсім удзельнікам конкурсу, класным кіраўнікам за падрыхтоўку вучняў, а таксама бацькам, якія прыйшлі падтрымаць сваіх дзяцей. Фестываль беларускай песні паказаў, наколькі цудоўна дзеці валодаюць беларускай мовай, як прыгожа яна гучыць з іх вуснаў. Значыць, беларуская мова, беларуская песня будзе жыць.

 

Вынікі фестывалю-конкурсу “Зорная ростань”

6 “А” кл. – Гран-пры;

5 “А” кл. – намінацыя “Лепшы дуэт”;

5 “В” кл. – намінацыя “Глядацкія сімпатыі”;

5 “Г” кл. – намінацыя “За яркасць выканання песні”;

6 “Б” кл. – намінацыя “Лепшае сольнае выкананне” (Фядосік Яна);

6 “В” кл. – намінацыя “Лепшае калектыўнае выкананне”;

6 “Г” кл. – намінацыя “За артыстызм у выкананні песні”;

7 “А” кл. – намінацыя “За яркасць выканання песні”;

7 “Б” кл. – намінацыя “Лепшае сольнае выкананне” (Падгорны Ягор);

7 “В” – намінацыя “Лепшы дуэт”;

7 “Г” кл. – намінацыя “Звонкі голас”;

8 “А” кл. – намінацыя “Самае арыгінальнае выкананне”;

8 “Б” кл. – намінацыя “Звонкі голас”;

8 “В” кл. – намінацыя “Лепшае выкананне народнай песні на беларускай мове”;

8 “Г” кл. – намінацыя “За высокі прафесіяналізм выканання”;

9 “Б” кл. – намінацыя “За высокі артыстызм у выкананні песні”;

10 “А” кл. – намінацыя “Эстрадны вакал” (Пытляк Антаніна);

11 кл. – намінацыя “Эстрадны вакал” (Дзямянік Дамініка).