СМИ о нас

«Настаўніцкая газета»

22.02.2024
развернуть

20.02.2024

свернуть

"Івацэвіцкі веснік" Умники и умницы

20.01.2024
развернуть

"Івацэвіцкі веснік" «Стоп-кадр» - дзясяты год у эфіры!

20.01.2024
развернуть

"Івацэвіцкі веснік" "Наши среди победителей областного конкурса"

10.01.2024
развернуть

Издательский дом «Педагогическая пресса» Школьнае лясніцтва ў Івацэвічах: жывая справа за межамі цыркуляра

12.10.2023
развернуть

 - 15:13Образование

Взято с сайта https://nastgaz.by/ 

Школьнае лясніцтва ў гарадской школе? Вельмі неабходная справа ў сучасным адукацыйна-­выхаваўчым працэсе. У гэтым перакананы педагогі 3­-й івацэвіцкай школы. Падрабязнасці – у матэрыяле карэспандэнта “Настаўніцкай газеты”.

На пачатку было… дрэва?

Прыхільнікам дакладных метадычных рэкамендацый адразу скажу: не бяруся расказваць пра формы і метады работы ў школьным лясніцтве. Каму цікава, загляніце на сайт школы, там пра многае можна даведацца. Мы ж паразважаем, чаму “зялёны” кірунак дзейнасці для школ надзвычай перспектыўны. Прычым не толькі ў сельскай мясцовасці, але і ў гарадах.

“І стварыў Бог Адама з гліны, а Еву — з дрэва…” Чулі такую версію пра наша паходжанне на Зямлі? Помніцца, гэта ў вясковым дзяцінстве мне старэйшыя расказвалі як таямніцу. І адну з маіх бабуль звалі Евай. Магчыма, гэта якраз і ёсць адметны беларускі погляд у далёкае мінулае. Бо як жа інакш?! Продкам было не выжыць без лесу, дрэў і, вядома ж, драўніны. Лес нашу нацыю, можна сказаць, у людзі вывеў: карміў, абараняў, саграваў, лячыў… І вучыў! З вадой, зямлёй, паветрам і агнём лес уяўляўся тутэйшаму люду жыццеўтваральнай стыхіяй. Адной з асноў жыцця. Таму, відаць, дабіблейская наша Ева і прайшла пераўтварэнне з дрэва ў жанчыну. А псіхолагі сцвярджаюць, што ў пераважнай большасці жанчыны і сапраўды натуры больш тонкія і чуллівыя, чым “керамічныя” мужчыны…

І таму пераходзім да школьнай практыкі. Асяродак “зялёнай” асветы бачыцца мне значна шырэйшым за сучаснае экавыхаванне, у якім ёсць яўны падзел на “мы” і “прыроду”, “навакольны свет”. Дарэчы, навукоўцы, якія грунтоўна займаюцца бія­энергетыкай, канстатуюць: усе жывыя арганізмы — гэта тэрмадынамічныя адкрытыя сістэмы, якія функцыянуюць толькі пры ўмове пастаяннага ўзаемаабмену рэчывам і энергіямі з наваколлем. Карацей, усё з усім узаема­звязана.

У падручніках вядомая аксіёма пра тое, што без лесу беларусам ніяк, гучыць прыкладна так: уся славянска-праславянская цывілізацыя развівалася ў межах ляснога ландшафту. Мы разам з дрэвамі раслі. Многаму вучыліся, назіраючы за іх жыццём. І як векавыя дрэвы маюць на сабе зарубкі часу, рознапамерныя кольцы гадавых ствалавых прыростаў (па іх чытаюцца перажытыя буры і катаклізмы), так і мы ў генных структурах носім у сабе радавод­ныя летапісы. А ген лесу як частка нашага супольнага лёсу, выжывання ў ДНК, ві­даць, таксама неяк прапісаны.

Мы з лесам радня. І гісторыю школьнага лясніцтва прадставім праз людзей, якія маюць дачыненне да яго работы.

Усе мы з лесу…

Чаму зацікаўленасць у ства­рэнні школьнага лясніцтва ў гарадской школе праявіў яе дырэктар Алег Кузьмін, які атрымаў адукацыю настаўніка беларускай мовы і літаратуры?

Па логіцы, метадысту Івацэвіцкага раённага вучэбна-метадычнага кабінета Вікторыі Гаргун (яна суправаджала нас у школе, курыруе выкладанне біялогіі, хіміі, геаграфіі) тэма лясніцтваў больш блізкая. І, дарэчы, жывучы пэўны час на прылесным хутары ў палескай глыбінцы, працуючы вясковай настаўніцай, Вікторыя Мікалаеўна з лесам і яго жыхарамі адчувала глыбокае яднанне. Пра гэта яна цікава расказала потым.

У размове і сакрэт цікавасці да лесу, увасобленай у жывую справу Алегам Кузьміным, праясніўся. Ён родам з лясістых мясцін. Глянеш карту Івацэвіччыны — паўсюль лясы, балоты, азёры. І яго родныя Гічыцы — сярод лясоў.

“Заканчваў васьмігодку ў Гічыцах, якая ў 90-м закрылася, — патлумачыў дырэктар. — У 1987-м паступіў у Баранавіцкае педвучылішча, і яно з часам увайшло ў склад універсітэта. Школа была добрая для педагогаў. Потым у войску ў медроце санінструктарам два гады адслужыў — таксама, лічу, патрэбная для мужчыны школа”.

Да работы школьнага лясніцтва “Зялёны квартал” далучана 55 вучняў. Яго дзейнасць арганізавана праз дадатковыя заняткі па інтарэсах.

Пасля войска Кузьмін паступіў на завочнае аддзяленне філфака, пачаў працаваць. Выкладае і цяпер: родную мову і літаратуру, а яшчэ асновы бяспекі жыццядзейнасці. Папрацаваў у Яглевіцкай школе: 18 гадоў настаўнікам, потым дырэктарам. А ў 2012-м яму прапанавалі работу ў райцэнтры. Разважаючы пра кар’еру, робіць высновы: калі сам нешта з агеньчыкам, з душой робіш, то абавязкова такія ж людзі прыцягнуцца да цябе ў памочнікі: “Як нешта ўпарта шукаеш, яно знаходзіцца. Добрае шукаеш — такое зной­дзеш, а калі, як у наро­дзе кажуць, клопатаў і праблем на сваю галаву — таксама бу­дуць”

свернуть

Издательский дом «Педагогическая пресса». Аліна Рабцэвіч — унучка педагога і пісьменніка Міколы Купрэева

01.09.2023
развернуть

Тысячы кветак вырошчвае штогод настаўніца Аліна Рабцэвіч — унучка педагога і пісьменніка Міколы Купрэева

 - 12:16Новости

Вялікая частка кветнікаў вакол школы — гэта справа рук настаўніцы біялогіі СШ № 3 Івацэвіч Аліны Рабцэвіч і яе вучняў. Падрабязнасці — у матэрыяле карэспандэнта “Настаўніцкай газеты”.

Удзячнасць сэрцы сагравае

Першавераснёвая пара, відаць, самая кветкавая ў годзе. Цяжка і ўявіць сабе, якое велізарнае кветкавае мора штогод калыхаецца хвалямі на ўрачыстасцях пры школах, іншых установах адукацыі. Рознакаляровыя букеты — традыцыя, даніна ўдзячнасці і павагі да старэйшых, да настаўнікаў, таму і ўпрыгожваюць яны пачатак шляху да ведаў. А кветкі ўсім да твару! Заглядваюць у вочы, расквечваюць усмешкі педагогаў, вучняў, іх трошкі ўсхваляваных бацькоў.

Цяпер яшчэ становіцца добрай традыцыяй, што ў многіх гарадах, аграгарадках, вёсках Беларусі кветкі кладуцца 1 верасня да месцаў памяці, да мемарыялаў і абеліскаў — як знак глыбокай удзячнасці папярэднікам, дзякуючы якім прадаўжаюцца шляхі нашы зямныя. Нават, чуў я, дарожныя карты ў школах некаторых ёсць: хто, калі, куды і як паедзе на ўскладанне… Пра тое ж і прасіў нашчадкаў паэт, калі пісаў: “Песню свою провожая в полет — помните!..”

Пагаворым трохі пра тых педагогаў, хто сам кветкамі ўпрыгожвае зямлю, наша жыццё. А на тэму нататкаў падштурхнула мяне Алена Муха, настаўніца з Палесся: даслала фотаздымкі экзатычнай расліны паўлоўніі. Таму вырошчвае, што і сама ж — Паўлаўна. Марыць, што зацвітуць яны ў Малых Круговічах і ў Вялікіх. Нашы чытачы ведаюць, мы пісалі, што і падобная да гарбузоў афрыканская лагенарыя ў аколіцах Круговіцкай школы, пад Ганцавічамі, з яе падтрымкай адаптуецца. Хоць эксперыменты спадарыні Алены маюць найперш агародна-практычны характар, але ж і букет, які стварыла яна да жнівеньскай педканферэнцыі, проста заглядзенне!

Пісаць пра настаўніцкія кветкі можна і далей: з рознымі нюансамі, нібы асноўная мелодыя ў сімфоніі. А нечаканыя мелізмы прыўнесла ў святочную тэму кіраўніца гуртка “Вытокі” з Антопаля (Драгічынскі раён) настаўніцай роднай мовы і літаратуры Жанна Новік. У размове з ёй пачуў: “Лепшыя настаўніцкія кветкі — гэта нашы дзеткі!”. Мяркую, здымкі педагогаў з букетамі кветак — і з вучнямі! — будуць упрыгожваць старонкі выдання. А для таго, паважаныя чытачы, зрабіце ў святочныя дні святочныя здымкі. Век букетаў нядоўгі, а сфатаграфаванае застанецца.

У кветніку Жанны Расціславаўны пры хаце ёсць півоні, лілеі, вяргіні, ружы і нават васілёчкі… Добра помніць, што “яе дзеткі” — усе восем хлопцаў з другога выпуску — падарылі па вялікім букеце: “Прынесла ў хату, паставіла ўсе разам — і паўпакоя занялі”. Ганарыцца, што з ліку яе выпускнікоў ёсць настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, фізкультуры, школьны псіхолаг. Летась Вікторыя Пай, Настасся Несцярук, Дзіяна Воўк пайшлі вучацца на педагогаў. Вучнёўскія кветкі ёсць і ў кветніку: неяк падарылі ёй прыгожы куст хрызантэм. “Традыцыя дарыць настаўнікам кветкі ў Антопалі зберагаецца, і не толькі на 1 верасня, — удакладніла Жанна Новік. — На Дзень настаўніка прыходзяць тыя, хто скончыў школу раней. Памятаю, Антон Шыбун і Андрэй Галабурда прыгожы букет прынеслі — самі ўжо дарослыя, у аднаго і дзеткі ёсць. Памяць і ўдзячнасць вучняў нашы сэрцы настаўніцкія, безумоўна, сагравае”.

Зразумела, і ў чарговую камандзіроўку ў Івацэвічы ехаў я з надзеяй пазнаёміцца з педагогамі, якія маюць справу з кветкамі.

Мы сустрэліся ў 3-й школе з Алінай Рабцэвіч, маладой настаўніцай біялогіі. Пры тым шмат цікавага расказаў пра паспяховую працу школьнага лясніцтва “Зялёны квартал” і дырэктар Алег Кузьмін. Да “лясной” тэмы вернемся іншым разам, а пакуль пашырым і паглыбім кветкавую.

Не баіцца рукі запэцкаць

— Аліна Ігараўна мясцовая, з нашых краёў: заканчвала школу ў вёсцы Вялікая Гаць, — прадставіў яе Алег Аляксеевіч. — У 2020-м, атрымаўшы дыплом БДУ, шукала першае месца працы, і мы яе ўзялі. Спачатку прыглядаліся, ды было відаць: чалавек сур’ёзны, працавіты, адказны. Таму даверылі ёй і школьнае лясніцтва, і кветкаводства, і класнае кіраўніцтва: далі восьмы клас.

У прадмове да кветкаводства дырэктар зрабіў акцэнт — не баіцца рукі запэцкаць: “Пачалі кветкі пры школе высаджваць — і яна разам з усімі працуе. Парадаваўся. Бо пабачыў розных біёлагаў, ведаю: калі ён з дзеткамі садзіць кветкі, даглядае іх, на перспектыву ідэі прапануе, а не толькі працэсамі кіруе, тады ўсё ў парадку. Хаця, нібыта, у педагога задача: паказаць і падказаць. Яна ж — заўсёды “з народам”, і вялікая частка кветнікаў вакол школы — гэта яе і яе вучняў рук справа”.

Ідучы да школы, мы тое, безумоўна, бачылі: дагледжаныя газоны, кветнікі без пустазелля, падстрыжаныя кусты туі ды іншыя, паўсюдную чысціню. Дырэктар на гэты конт заўважыў: “На мой погляд, любові да працы, да раслін, да зямлі, да прадмета — усяму гэтаму нікога не навучыш у тэорыі. Настаўніку самому трэба рукавы закасаць і працаваць. Такая любоў прывіваецца ў працэсе перадачы свайго вопыту вучням. Аліна Ігараўна і любоў дзіцячую працай заваявала, бо дзяцей падмануць проста немагчыма”. Прыгадаў Алег Аляксеевіч, як сам бачыў: тая ўлюбёнасць, захопленасць з боку вучняў прарываецца ў зносінах, праменіцца станоўчымі эмоцыямі, асабліва на пачатку чвэрці альбо пасля лета: “Дзеці паспяваюць засумаваць па ёй, рады бачыць! А яна ж не забаўляецца з імі: заўсёды ў працы, у грамадска-карысных справах. Карацей, я вельмі рады, што Аліна Ігараўна да нас прыйшла і так цікава, прафесійна сябе выявіла. Пашанцавала з педагогам!”

Ад прадзеда — прафесія. І школа-дом…

На пытанне пра педагагічныя традыцыі ў сям’і Аліны Ігараўны пачулі: нават прадзед яе, Сямён Іванавіч Купрэеў, быў настаўнікам. Так што ішла дзяўчына ў прафесію па дынастыі: “Адзін мой дзядуля — вядомы педагог і пісьменнік Мікола Купрэеў. Можа, чулі пра яго?” Дык жа чуў! Мой настаўнік, Сцяпан Іванавіч Шклянік, быў з ім у сяброўстве. Неяк расказваў, як пазнаёміўся з Купрэевым на чыгуначным прыпынку ля Жарабковіцкай школы. Алінін дзед шмат вандраваў. Рыхтуючы тэкст, я даведаўся: працаваў ён у розных школах Ганцавіцкага, Івацэвіцкага і Ляхавіцкага (майго роднага) раёнаў. А таксама і ў рэдакцыі ляхавіцкай райгазеты “Будаўнік камунізму”, куды і я пісаў школьнікам. Цесны свет!

Вялікая настаўніцкая дынастыя пайшла з купрэеўскага кораня. “І дзед, і яго сястра Валянціна Сямёнаўна былі філолагі, — расказвае Аліна. — Калі дрэва дынастыі глянуць, то настаўнікамі сталі родныя сын і дачка дзеда Міколы — гісторык Андрэй Мікалаевіч і географ Святлана Мікалаеўна, мае дзядзька і цётка. Яны даводзяцца стрыечнымі маёй маме, настаўніцы гісторыі Галіне Рыгораўне Басалай, яна цяпер дырэктар у Святавольскай сярэдняй школе. Увогуле з добры дзясятак педагогаў ёсць у дынастыі. Калі ж паўстала пытанне, кім быць, мы з мамай доўга і не думалі: у настаўнікі! А профіль? Паколькі бабуля мая стрыечная, Соф’я Мікалаеўна Папко, у Аброўскай сярэдняй школе нашага ж раёна была хімікам-біёлагам, то і я вырашыла: у біёлагі”. У 2014-м, скончыўшы школу з адзнакай, паступіла ў БДУ, на біяфак. Адвучылася 6 гадоў: выйшла замуж, пайшла ў дэкрэт і давучвалася завочна.

Выбар месца працы абумовіўся тым, што хацелася Аліне жыць “без лішняга шуму, ціха-мірна, з ладам у душы”. Да таго ж “бліжэй да мамы, да вытокаў, да зямлі, да цішыні”. На такі запыт да неба прыйшоў нечаканы адказ: яе родная бабуля Валянціна Сямёнаўна (родная сястра Міколы Купрэева), якая раней працавала ў Велікагацкай средней школе настаўніцай рускай мовы і літаратуры, прапанавала ўнучцы пераехаць у стары дом, уласнасць яе бацькоў. “Дом — у Міхнавічах, якія практычна зрасліся з Івацэвічамі, прычым гэта былая школа: пасля вайны яе заснаваў і пабудаваў мой прадзед, які працаваў дырэктарам. Сямён Іванавіч, дарэчы, быў на вайне, вярнуўся дадому і вось так адбудоўваў мірнае жыццё, гэта была васьмігодка. І мы сям’ёй цяпер жывём у былой прадзедавай школе! А я хаджу на работу той жа дарогай, што хадзіла мая бабуля”.

Праз церні да кветак!

Вось бы кожнай маладой настаўніцы мець побач такога мудрага анёла! Калі Аліну Ігараўну ўзялі адразу на поўную стаўку (28 гадзін!), далі клас (30 чалавек, і пераходны ж узрост!) ды яшчэ і школьнае лясніцтва — напружанняў было цераз край: “Першыя паўгода плакалі мы ўсе разам: і я, і дзеці… — смяецца настаўніца з трохгадовым стажам. — Дапамагала ж прайсці той цярністы шлях бабуля Валянціна Сямёнаўна. Была яе падтрымка, былі слушныя парады. Часам, што хаваць, на эмоцыях і пайсці хацелася, школу кінуць… Але яна цвёрда сказала: “Не! Перацярпі, бо інакш усё пойдзе кулём і ты ў жыцці згубішся, станеш перакаці-полем. А бабуля тады жыла з намі, так што я была як на перадавой, а ў мяне — во які надзейны тыл дома: дынастыя!”

Не будзем паглыбляцца ў нюансы настроек-прыцірак, “пракруцім” падзеі ў паскораным рэжыме ў мажорны настрой: “…А потым усё ўляглося: пэўна, прыцерліся… І калі быў выпускны ў 9-м, дзе я была класнай, то ўжо мы плакалі ад таго, што расстаёмся. Па гэты час дзеці ў госці прыходзяць, з кімсьці — на сувязі. Мы з імі ў школе шмат размаўлялі, яны таямніцы свае давяралі, я сваім вопытам дзялілася. У нас ішла ўвесь час пераацэнка жыццёвых каштоўнасцей: адзнакі, адносіны з настаўнікамі (а я дапамагала ім знаходзіць паразуменне), з сябрамі, бацькамі… Удалося мне дух калектывізму развіць, сістэму ўзаемадапамогі адладзіць: хто ў чым мацнейшы — у тым і дапамагае іншым. Рассадка ў нас па сталах з улікам розных тых нюансаў. І калі зборны 10-ы ў мяне аказаўся, то спачатку не ўсе тое зразумелі, а потым асвоіліся”.

І што цікава: сумесная з вучнямі праца па кветкавай гаспадарцы — лепшы сродак для наладжвання кантактаў. Зрэшты, Аліне Рабцэвіч не прыйшлося з нуля пачынаць, сістэму стварылі раней: “У кожнага класа і класнага кіраўніка ёсць участкі пры школе, дзе каму працаваць. Мы з іншым біёлагам, Ганнай Сяргееўнай Лось, гэта размяркоўваем, высаджваем кветкі, раздаём пад іх шэфства работу. Прычым ёсць спісы, графікі, характар неабходных работ. Памятаю, прыйшла я ў верасні, мне найбольшы і складаны ўчастак дастаўся ці, як мы кажам, агарод. Там розныя геаметрычныя фігуры на кветніках — іх трэба прыгожа “расквеціць”, з розумам. Увосень працы менш: насенне сабраць і падрыхтаваць агарод да зімы. А насенне бадай што ўсё сваё: з агарода збіраем-перабіраем, сартуем, высушваем. Ці на класнай гадзіне, ці ёсць у нас працоўны лагер у вясновыя канікулы: тады ўжо рыхтуемся да пасяўной, займаемся расадай”.

Батаніка з геаметрыяй і… псіхалогіяй

Калі Аліна Ігараўна сама ўвайшла ў курс кветкавых спраў, то пачала прамалёўваць на паперы эскізы будучых кветнікаў: “Такога раней тут не было. І мы спачатку рабілі так для сябе, а цяпер і з кіраўніцтвам планы ўзгадняем. Усім зручна і наглядна, эксперыментуем з геаметрычнымі ўзорамі, з колерамі: творчасць! Напрыклад, шмат у нас аксамітак — і ўжо ведаем, колькі насення трэба, калі высеяць, каб расада была добрая”.

Хоць і ёсць у школе цяпліца, але ўсе кветкі, так склалася, кветкаводы высяваюць у лабаранцкім пакоі. Зрабілі там зручны міні-столік. “Першыя высевы — яшчэ ў лютым. Трымаем графік, што за чым, каб паступова падыходзіла. На кветніках сёлета ў нас адны кветкі адцвітаюць — іншыя расцвілі. Памочнікі ў мяне — з розных класаў, пачынаючы з пятага. Са сваім старшым класам я працую там, дзе сёння трэба. У нас абавязковая ГКП — грамадска-карысная праца. У старшых класах — па 2 гадзіны на тыдзень. Бывае, не атрымалася ў лясніцтва з’ездзіць альбо тэма па праграме ёсць (паразіты раслін, скажам), то мы — у агарод. Аксаміткі выбіраць і паразітаў шукаць — там жа. Дзеці лёгкія на пад’ём: як трэба, то і дапамагаюць. Аднак і псіхалогію іх варта ведаць! Без крыку, паціху… Бо як хлопчыкаў зацікавіць кветкамі-агародам? Пачынаем з праполкі школьных дарожак. І яны, прысеўшы, заўважаюць… мікрасвет пад нагамі. А шта гэта расце? Макрыца, хвошч, асот.. А што паўзе?… Потым ужо адзін другому: там алыча, можна пакаштаваць, а там яблыня… Іх ужо зачапіла. У 7 класе ідзе чыстая батаніка: ім цікава. Часам на лабараторныя прыношу тую ж расліну з праполак. Глядзім пад мікраскопам структуру ствала, лісця, насення — і ўжо ім вачэй не адарваць!”

Асабліва шмат пытанняў у дзетак бывае ў 6-м класе: упершыню пачынаецца курс біялогіі, прычым па праграме шмат экскурсій, лабараторных заняткаў. Кожны выхад на ўчастак — мора пытанняў! Што за кветка, ці куст, альбо дрэва, ці жук-мушка-матылёк. Потым ідзе практычная работа па вырошчванні раслін: “І ўжо ўвесь мой стол у кветках і вазонах! У каго фікусы, у каго фіялкі ці кітайскія ружы. А ў нас так: што каму даў — тое дома і росцяць, а пасля ў школу нясуць. І тады мы асвойваем хатняе кветкаводства: як чаранкаваць, чым падкарміць, падлячыць, як рассадзіць… Тое ўсё ім цікава, бо за гэтым ёсць таямніца Жыцця. Дарэчы, я часта дзецям паказваю відэаролкі з сайта па мікрабіялогіі — як жыве, напрыклад, маленькая бактэрыя ў лісточку. Бачыць захапленне вучняў такімі цудамі — сапраўднае шчасце”.

Ад мікра да макра. Зберажом глебу!

Усё вялікае пачынаецца з малога. На такую жыццёвую мудрасць настройвае выхаванцаў маладая настаўніца. У якасці прыкладаў прыводзіць нібыта і нязначныя парушэнні экабалансу, якія з часам могуць прывесці да катастроф. На ўроках расказвае, як у экасістэмах усё з усім узаемазвязана. У прыватнасці, пра тое, як важна правільна гаспадарыць на зямлі, каб яна заставалася здаровай, урадлівай. Згадвае, як пачула пра міжнародны рух “Зберажом глебу!”, які пачаўся з Індыі: “Калі ў 2022-м у Мінску ў Рэспубліканскім цэнтры краязнаўства праходзіў экафорум, то і нас туды запрасілі. Настасся Кот і Мікіта Белы выступалі, расказвалі, як гарадскія дзеці далучаюцца да працы ў школьным лясніцтве “Зялёны квартал”. Тады ж была анлайн-канферэнцыя, на сувязь выходзілі эколагі з розных краін. І мы даведаліся пра рух “Зберажом глебу!”, які распачаўся дзякуючы філософу, містыку, ёгу Садхгуру. Мы ж і самі паўдзельнічалі ў праекце: здымалі відэаролік пра глебу. І на рэспубліканскім турзлёце па лесаводстве пра тое гаварылі: спецыяльная была лекцыя”.

Кветкі да помніка герою

Традыцыі. Сучаснасць. Пераемнасць… Будынак старой школы ў Міхнавічах — зусім побач з помнікам партызану-камсамольцу Мікалаю Гойшыку: непадалёку ад таго месца здзейсніў ён подзвіг. Цяпер Аліна Рабцэвіч і яе клас там штомесяц прыбіраюць тэрыторыю, высаджваюць кветкі, а ў дні дзяржаўных свят нясуць ганаровую варту. І ў першы дзень навучальнага года яны ўскладуць жывыя кветкі да помніка герою, якому адмерана было лёсам 17 гадоў жыцця зямнога.

Падчас экскурсіі на сядзібу гаспадыня ўладанняў (40 сотак побач з домам!) згадала, што ў маці яе пры хаце вялікі кветнік. А прадзед Сямён Іванавіч, расказвалі родныя, любіў любавацца яблынямі ў квецені. Ён жа і пасадзіў пры доме-школе, збудаванымі адным блокам, той сад: каля 40 сартоў яблынь. Вучні працавалі ў ім, збіралі ўраджай — і гэта было вельмі смачнае дапаўненне да іх школьнага рацыёну.

Хоць таго саду няма ўжо, але ж прысядзібная тэрыторыя цяпер дагледжаная, паступова набывае новае аблічча: запаўняецца кветкамі, дрэвамі, кустамі. Усё з густам і ў меру.

І прыгажосцю розных кветак, спадзяюся, цяпер насычаюцца душы івацэвіцкіх школьнікаў і педагогаў. А прыгажосць, як вядома, — вялікая сіла.

Дарэчы. Вялікая кветкавая прастора ёсць як пры будынку Івацэвіцкага райвыканкама, так і пры ўласным доме Святланы Патоцкай, якая ўзначальвае ў раёне аддзел па адукацыі. З ёй мы таксама сустрэліся. Пра кветкавыя захапленні Святланы Мікалаеўны — і нават яе незабыўныя летнія падарожжы на плыце па Бярэзіне! — раскажам іншым разам. А пакуль палюбуйцеся яе кветкамі.

Іван ЖДАНОВІЧ

свернуть

«Настаўніцкая газета». На Координационном совете

01.09.2023
развернуть

На Координационном совете по разработке и реализации совместных программ сотрудничества между органами госуправления и БПЦ министр образования Андрей Иванец пригласил представителей Белорусской православной церкви к участию в проведении первого урока 1 сентября

🔺 Министр подчеркнул, что в новом учебном году духовно-нравственное воспитание учащихся останется одним из приоритетных направлений воспитания.

О ярких примерах взаимодействия БПЦ и системы образования говорил в своем выступлении Митрополит Минский и Заславский Вениамин, а также протоиерей Федор Повный, который подчеркнул важность создаваемых Просветительских советов как площадки консолидации сил для воспитания у детей духовно-нравственных ценностей.

✅ На совете также прозвучали темы работы Республиканского ресурсного центра по данному направлению, перспектив взаимодействия учреждений дополнительного образования с БПЦ, был озвучен опыт СШ № 3 Ивацевичей.

Подробнее — в пятничном номере "Настаўніцкай газеты".

свернуть

Двойчы стабальніца і залатая медалістка Аліна Шамярэй

21.08.2023
развернуть

«Мне дапамагла матывацыя - хацела вучыцца ў адным з лепшых універсітэтаў краіны»

Аліна Шамярэй – выпускніца сярэдняй школы № 3 г. Івацэвічы. Сертыфікат з максімальным балам на ЦЭ па рускай мове і аналагічны – па грамадазнаўстве, толькі ўжо на ЦТ, дазволілі ёй стаць студэнткай Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Дзяўчына выбрала для сябе спецыяльнасць «Правазнаўства» і пайшла па слядах бацькоў: і тата Аляксандр Уладзіміравіч, і мама Вікторыя Віктараўна маюць юрыдычную адукацыю. Як радаваліся яны поспеху дачкі! І іх радасць раздзялілі педагогі, для якіх поспех вучаніцы – гэта і іх асабісты поспех.

Прага да вучобы прачнулася ў Аліне не адразу. Сваім галоўным ворагам яна лічыць ляноту і ўспамінае, што ў малодшых класах ёй хацелася аднаго – даўжэй пагуляць на вуліцы, але бацькі не дазвалялі надта расслабіцца. А з цягам часу з’явілася жаданне развіваць свае здольнасці, захацелася атрымаць залаты медаль, стаць гонарам для сям’і і школы. Як гуманітарыю ёй было складана спраўляцца на выдатна з кантрольнымі па фізіцы і матэматыцы, даводзілася прыкладваць намаганні. Але настаўнікі былі заўжды гатовымі дапамагчы, і Аліна ім за гэта ўдзячная. І асабліва ўдзячная настаўніцы рускай мовы і літаратуры Іне Вільгельмаўне Міцкевіч, педагогу, чыё імя на слыху не толькі ў нашым раёне. Дзякуючы яе педагагічнаму таленту была закладзена база, якая стала залогам поспеху Аліны на цэнтралізаваным экзамене. Навіна пра тое, што прыйдзецца здаваць ЦЭ, які пройдзе раней за ЦТ, Аліну ўсхвалявала: здавалася, што не паспее падрыхтавацца як след. Аднак на рэпетыцыйным тэсціраванні па рускай мове дзяўчына паказала рэзультат у 98 балаў. Здавалася б, усё добра, але з’явілася адчуванне, што яна можа атрымаць і 100 балаў, прачнуўся азарт. І яна дадаткова прайшла анлайн-курс па рускай мове, займалася з таксама выдатным выкладчыкам з Мінска Соф’яй Луцэвіч.

Хвалявалася за блок са слоўнікавымі словамі – бывала, памылялася менавіта ў ім, але абышлося. У цэлым яна была ў сабе ўпэўнена, і 100 балаў на ЦЭ яе не надта здзівілі. Рыхтавацца да ЦТ па грамадазнаўстве пачала летам перад 11 класам, акрамя школьнай праграмы запісалася на гадавы анлайн-курс, выкладчык – Аляксандр Луцэвіч. – Мне вельмі спадабаўся курс. Многія гаварылі: анлайн – гэта не тое. Не пагаджуся. Займацца анлайн бывае больш эфектыўна, чым з педагогам, які побач. Не трэба нікуды ісці і спяшацца, ты дома, у камфортнай і звыклай абстаноўцы, у любой вопратцы – і ўсім усё роўна, – разважае Аліна. Тэсціраванне па грамадазнаўстве праходзіла ў Баранавічах. Так атрымалася, што дзяўчына на яго крыху спазнялася, нервавалася, але, дзякуй Богу, паспела. І сам тэст рашыла за мінут 15! Потым праверыла сябе, перапісала адказы ў бланк – і ўсё. Гэта быў самы лёгкі экзамен з трох (акрамя рускай мовы і грамадазнаўства здавала яшчэ ЦЭ па англійскай мове, набрала 81 бал). Аліна лічыць, што самастойна, без курсаў і дадатковых заняткаў, падрыхтавацца не змагла б, бо няўседлівая, і ёй патрэбны чалавек, які будзе яе кантраляваць, патрэбны дэдлайны. Але яна ведае людзей, якія самі добра падрыхтаваліся да іспытаў, – галоўнае жаданне. Тут ужо пытанне камфорту – як вам больш зручна рыхтавацца, так і лепш, лічыць субяседніца. Калі пачалася ўступная кампанія, гераіня публікацыі выбірала, куды адвезці дакументы, – у БДУ ці ў Акадэмію МУС, і ўсё ж спынілася на галоўным універсітэце краіны. Рызыкавала – конкурс быў вялікі, большы, чым у Акадэміі: прахадны бал – 375, Аліна набрала 378. Літаральна ўскочыла ў апошні вагон, і калі б не прайшла на бюджэт, давялося б вучыцца платна, што было б крыўдна пры такіх выдатных рэзультатах на іспытах. Залогам свайго поспеху лічыць матывацыю – ёй надта хацелася вучыцца менавіта ў БДУ. Успамінае, што падчас анлайн-падрыхтоўкі давалі столькі матэрыялу для вывучэння, што галава кругам, – па 20 старонак за раз. Даводзілася вучыцца па начах, але намаганні сябе апраўдалі. – Калі ты чагосьці вельмі хочаш, то зможаш знайсці і час, і магчымасці і падрыхтавацца як след, – кажа дзяўчына. – Усім выпускнікам наступных гадоў раю не хвалявацца і не звяртаць увагі на рэзультаты іншых. Я дык дапускала такую памылку, параўноўвала сябе не на сваю карысць. З іншага боку, гэта таксама матывавала, хацелася раўняцца на лепшых.

У вольны час Аліна глядзіць фільмы ці серыялы, чытае і малюе. У кіно аддае перавагу дэтэктывам, баевікам, прыгодніцкім фільмам. А ў літаратуры шануе класіку і зусім нядаўна перачытвала Дастаеўскага. І які твор, як вы думаеце? Бінга! «Злачынства і пакаранне». Хутка возьмецца за Агату Крысці. Упэўненая, што не засумуе і над кодэксамі, бо шчыра хоча паглыбляцца ў вывучэнне права. Зараз у жыцці Аліны пачынаецца новы этап – яна трошкі хвалюецца. Некалі не перайшла вучыцца ў ліцэй Івацэвіцкага раёна па дзвюм прычынам: не любіць мяняць абстаноўку і лічыць сваю школу не горшай за ліцэй. Але ж нежаданне выходзіць з зоны камфорту было прычынай нумар адзін, а з універсітэтам такое не спрацуе. Аліна жартуе: калі б быў 12 клас, яна пайшла б у яго з радасцю і жыла б дома, з бацькамі, з малодшым братам. Жыццё ў інтэрнаце, дзе яшчэ тры незнаёмыя чалавекі ў пакоі, гэта як выхад у адкрыты космас. Але ж мы з вамі, у мінулым студэнты, ведаем, які цудоўны час яе чакае, і гэты «космас» будзе ўспамінацца ўсё жыццё. З настальгіяй і асалодай я слухала аповед разумніцы-Аліны – у яе яшчэ ўсё наперадзе, і няхай там будзе паболей радасных падзей.

Вольга ШЭЛЯГОВІЧ. 

свернуть

"Івацэвіцкі веснік" "Наш долг - помнить!"

02.07.2023
развернуть

"Івацэвіцкі веснік" С благословения в самостоятельную жизнь

31.05.2023
развернуть

"Івацэвіцкі веснік". "9 РОТА" - СНОВА В ПОБЕДИТЕЛЯХ

20.05.2023
развернуть

«Настаўніцкая газета» На партызанскім востраве

15.05.2023
развернуть

Хаваншчына — выдатнае месца для знаёмства з гісторыяй партызанскага руху і адпачынку сярод прыроды

 - 11:01Репортаж

Мемарыяльны комплекс партызанскай славы “Хаваншчына” — выдатнае месца, каб азнаёміцца з ваеннай гісторыяй Брэстчыны, адпачыць сярод унікальнай прыроды, паведамляе карэспандэнт “Настаўніцкай газеты“.

Сямейная традыцыя

Асабліва добра тут вясной. Яшчэ няма летняй спёкі, не даймаюць камары і машкара. Прагульвайся па лясных сцежках, удыхай чыстае паветра з ялова-бярозавым водарам, слухай спевы птушак, знаёмся з побытам і подзвігамі народных мсціўцаў. Нядзіўна, што на выхадных і асабліва падчас школьных канікул тут заўсёды мнагалюдна. Сюды едуць з сябрамі, роднымі, калегамі. Самыя частыя наведвальнікі — настаўнікі і вучні.

З сям’ёй івацэвіцкіх педагогаў (настаўнікам фізічнай культуры і здароўя сярэдняй школы № 4 Андрэем Андрэевічам і настаўніцай рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 3 Івацэвіч Інай Вільгельмаўнай Міцкевічамі) мы сустрэліся на партызанскім востраве сонечным красавіцкім днём. Па словах настаўніка, разам з братам Іванам Андрэевічам і сваімі сем’ямі яны кожны год прыязджа­юць у гэтыя мясціны на Радаўніцу. Спачатку наведваюць бацькоўскую хату ў Хадаках (вёска Хадакі ў гады Вялікай Айчыннай вайны была спалена карнікамі. — Заўвага аўтара.), магілы продкаў, а потым накіроўваюцца на мемарыяльны комплекс.

Першы прыпынак у вёсцы Жытлін каля брацкай магілы. На помніку — імёны партызан і чырвонаармейцаў. Прыцягвае ўвагу шыльда з партрэтам каман­дзіра 112-га партызанскага атрада Аляксея Пятровіча Чарткова. Сур’ёзны, засяро­джаны погляд. Сапраўдны камандзір. Уразілі гады жыцця: 1920—1943. Яшчэ зусім малады хлопец…

Па традыцыі, пачатай яшчэ партызанамі, у апошнюю нядзелю мая сюды прыедуць дзеці, унукі, праўнукі тых, хто змагаўся з акупантамі. Каля помніка на мнагалюдным мітынгу будуць гучаць словы ўдзячнасці загінуўшым героям.

Лясная школа

Тэрыторыя мемарыяльнага комплексу пачынаецца праз некалькі кіламетраў за суседняй вёскай Корачын. Калісьці навокал былі амаль непраходныя балоты і лясы, але сёння дабрацца да Хаваншчыны нескладана. Па дарозе ёсць паказальнікі, а на месца былога партызанскага лагера праз балота вядзе драўляны насціл. А вось у гады Вялікай Айчыннай вайны да вострава можна было трапіць толькі з правадніком. Вакол лагера партызаны абсталявалі дзве лініі абароны, адну з якіх карнікі змаглі прарваць падчас баёў. З рэканструкцыяй тых падзей можна азнаёміцца ў канцы мая, калі сюды прыяз­джаюць удзельнікі клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі.

Дарэчы, у апошнюю нядзелю месяца і быў урачыста адкрыты мемарыяльны комплекс “Хаваншчына”. Адбылося гэта ў 1971 го­дзе. Цікава, што ў гэты год першых наведвальнікаў прыняў і мема­рыяльны комплекс “Брэсцкая крэ­пасць-герой”. Сёння “Ха­ваншчына” — філіял Івацэвіцкага гісторыка-края­знаўчага музея. Тут знаходзяцца рэканструяваныя зямлянкі, будынкі падпольных абкамаў КПБ і ЛКСМБ, штаб партызанскага злучэння і рэдакцыі абласной газеты “Заря”. Базіраваліся яны тут у 1943—1944 гадах. Унутры будынкаў — экспазіцыі, якія перадаюць атмасферу ваеннага часу. Напрыклад, у будынку партызанскай санчасці фотаздымкі і ўспаміны партызанскіх медсясцёр, медыцынскія інструменты 40-х гадоў. Можна ўбачыць, у якіх умовах аказвалася медыцынская дапамога параненым байцам.

Адметнасцю мемарыяльнага комплексу з’яўляецца імправізаваная лясная школа з партамі і дошкай. Праўда, замест прывычных для нас сцен і столі — магутныя дрэвы і блакітнае неба ў аблоках. Падчас экскурсій для сучасных школьнікаў тут праводзяцца заняткі, на якіх расказваецца пра гісторыю партызанскага руху, таксама дзеці дзеляцца лёсам сваіх продкаў у гады вайны.

— Мы часта прыязджаем сюды на экскурсіі, асабліва падчас канікул. Наведванне мемарыяльнага комплексу з’яўляецца важным элементам патрыятычнага выхавання моладзі, — адзначыў Андрэй Андрэевіч Міцкевіч.

— Любім наведвацца на Хаваншчыну і проста сям’ёй, у выхадны дзень, — дадала Іна Вільгельмаўна.

Месца памяці

Чыстае паветра, напоўненае водарам елак, сосен, бяроз… Звонкае шчабятанне птушак… Навокал густы лес, балота… Тут добра разумееш, у якіх складаных умовах жылі, ваявалі партызаны, як няпроста было хавацца ад карнікаў простым сялянам. Хаваншчына — месца партызанскай славы, месца нашай памяці і гонару.

Ігар ГРЭЧКА
Фота аўтара

свернуть

"Івацэвіцкі веснік". «Свято-Воскресенские» педагогические чтения

28.04.2023
развернуть

«Настаўніцкая газета»

17.04.2023
развернуть

"Івацэвіцкі веснік". Сохранение здоровья учащихся

13.04.2023
развернуть

«Настаўніцкая газета». Дырэктар сярэдняй школы №3 Івацэвіч – пра лінейнае і функцыянальнае кіраванне адукацыйным працэсам.

17.03.2023
развернуть

Чарговы дадатак «Школа кіравання» выйшаў 17 сакавіка ў «Настаўніцкай газеце».

ПОДРОБНЕЕ В ГАЗЕТЕ

Дырэктар сярэдняй школы №3 Івацэвіч – пра лінейнае і функцыянальнае кіраванне адукацыйным працэсам.

 

Канцэпцыя сярэдняй школы № 3 Івацэвіч — у стварэнні магчымасцей для развіцця і сацыялізацыі кожнага вучня. Ні дырэктара, ні педагогаў не спыняе лічба 1074. Менавіта столькі хлопчыкаў і дзяўчынак вучыцца ва ўстанове. І ў школе ідуць насустрач кожнаму дзіцяці. Пра лінейнае і функцыянальнае кіраванне адукацыйным працэсам карэспандэнту «Настаўніцкай газеты» расказвае дырэктар Алег Кузьмін.

— Алег Аляксеевіч, вы сапраўдны дырэктар-інаватар, бо ўсе гады сваёй кіраўнічай дзейнасці ствараеце, спрабуеце, асвойваеце і распаўсюджваеце новаўвядзенні. З чаго ўсё пачыналася? 

— Напэўна, з Яглевіцкай сярэдняй школы, куды я прыйшоў працаваць пасля вучобы ў Баранавіцкім педагагічным вучылішчы, работы настаўнікам пачатковых класаў у раёне, службы ў арміі, атрымання вышэйшай адукацыі. Пасля 13 гадоў працы настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Яглевіцкай школе ў 2007 го­дзе мяне прызначылі яе дырэктарам. Мне заўсёды хацелася крочыць наперад, а інавацыя — гэта развіццё ўсёй школы, таму інавацыйныя праекты — пастаянныя спадарожнікі маёй прафесійнай дзейнасці.

Дарэчы, менавіта ў Яглевічах пачаўся мой галоўны праект — па духоўна-маральным выхаванні школьнікаў. Прапанова арганізаваць факультатыў па асновах праваслаўнай культуры паступіла ад мясцовага святара айца Віталія. Але перш чым распачаць яе рэалізацыю, я паехаў на курсы ў Мінск, каб зразумець метадалогію ўкаранення новага напрамку. Пасля разам з калегамі ўзялі на ўзбраенне праграму, распрацаваную Мінадукацыі, і пачалі працаваць.

 Пачыналі з пачатковай школы, затым падключыліся старэйшыя дзеці. Было няпроста, але мы справіліся. Прывіццё традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцей праз асветніцкія, выхаваўчыя  і культурныя мерапрыемствы добра ўспрымалася і дзецьмі, і бацькамі.

У 3-ю школу Івацэвіч я прыйшоў працаваць у 2012 годзе, зноў-такі дырэктарам. Канечне, школа мела свае здабыткі і традыцыі, але і тут, будучы ў няспынным пошуку, мы з калегамі здолелі запусціць некалькі інавацыйных праектаў, уключыцца ў эксперыментальную дзейнасць.

— І на сённяшні дзень у вашай школе дзейнічаюць…

— Мы працуем у межах інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі семантызацыі духоўна-маральных паняццяў і катэгорый на аснове традыцыйных каштоўнасцей беларускага народа”. У праекце мы з 2021 года і займаемся распрацоўкай арга­нізацыйна-метадычных мерапрыемстваў даследчага і творчага характару, якія спрыяюць развіццю і педагогаў, і вучняў. Наладжваем сувязі з прадстаўнікамі Беларускай Праваслаўнай Царквы і сацыяльнымі партнёрамі для рэалізацыі адукацыйных, педагагічных і сацыяльна-педагагічных праектаў. Ствараем метадычныя і дыдактычныя матэрыялы. Напрацоўкі нашых педагогаў былі выкарыстаны пры стварэнні дапаможнікаў для факультатыўных заняткаў “Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму”. Калі гаварыць пра ўдзель­нікаў інавацыйнага праекта, то сярод іх, зразумела, настаўнікі і вучні трох ступеней адукацыі. Усе яны — актыўныя ўдзельнікі самых розных мерапрыемстваў і свят: калядных сустрэч, канферэнцый, педагагічных чытанняў, дыялогавых пляцовак. Акрамя таго, на базе нашай школы дзейнічае рэсурсны цэнтр па духоўна-маральным выхаванні на праваслаўных традыцыях беларускага народа.

Школа працуе ў межах інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі семантызацыі духоўна-маральных паняццяў і катэгорый на аснове традыцыйных каштоўнасцей беларускага народа”. Наладжваюцца сувязі з прадстаўнікамі Беларускай Праваслаўнай Царквы і сацыяльнымі партнёрамі для рэалізацыі адукацыйных, педагагічных і сацыяльна-педагагічных праектаў.

З гэтага навучальнага года мы ўключыліся ў праект па апрабацыі эксперыментальнай вучэбнай праграмы па прадмеце “Фізічная культура і здароўе” з варыятыўным кампанентам “Хакей” для 1—3 класаў. Акрамя таго, у пачатку навучальнага  года стварылі школьную службу медыяцыі. Наш педагог-псіхолаг актыўна ўключылася ў развіццё службы. Прынамсі, васьмікласнікі ўжо даволі прафесійна дапамагаюць вырашаць канфлікты ў пачатковай школе.

У нас ёсць класы прававой накіраванасці. Гэты напрамак мы рэалізуем з 2013 года. Дзейнасць гэтых класаў заснавана на выхаваўчай рабоце, якая накіравана на фарміраванне ў дзяцей прававых кампетэнцый, пачуцця патрыятызму, любові да роднага краю, павагі да гістарычнага мінулага. Мы цесна супрацоўнічаем з Івацэвіцкім РАУС, прадстаўнікі якога — частыя госці ў нашай школе. Практыка паказала, што вучні гэтых класаў атрымліваюць добрыя прававыя веды, што спрыяе адсутнасці правапарушэнняў, прымаюць удзел, прычым даволі паспяхова, у рэспубліканскай прававой алімпіядзе “Феміда”, вядуць здаровы лад жыцця. Творчыя, ініцыятыўныя, з актыўнай грамадзянскай пазі­цыяй. Некаторыя выпускнікі працу­юць у мі­ліцыі.

У 2014 годзе мы арганізавалі школьнае лясніцтва “Зялёны квартал”, якое паспяхова дзейнічае па гэты дзень. Мы цесна супрацоўнічаем з мясцовай лясной гаспадаркай, якая заўсёды адкрыта нашым ідэям і  прапановам. Школьнае лясніцтва — гэта не толькі пашырэнне ведаў па біялогіі і экалогіі, арганізацыя даследчай дзейнасці, але і выдатная прафарыентацыя. Дзеці ахвотна становяцца юнымі лесаводамі. Іх абсалютна не пужае фізічная праца: у лясніцтве яны і дрэвы садзяць, і прыбіраюць ад бытавога смецця лясныя тэрыторыі, і працуюць у дэндрапарку і на экалагічнай сцежцы. Усё гэта фарміруе ў іх адказнасць, самастой­насць і экалагічную культуру.

— Рыхтуючыся да інтэрв’ю, даведалася, што і бізнес-кампанія ў вас ёсць, і валанцёрскі рух развіваецца, і будучым журналістам ёсць дзе разгарнуцца.

— Так. Мы імкнёмся задаваль­няць патрэбы кожнага дзіцяці. Школьная бізнес-кампанія — добры практы­кум для маладых людзей, якія могуць стац­ь вытворцамі, прадаўцамі, работадаўцамі, інвестарамі. Акрамя таго, усе мы — спажыўцы, што таксама патрабуе пэўных ведаў і навыкаў. Наша школьная бізнес-кампанія “Вернісаж” праводзіць даследаванні рынку тавараў, якія вырабляюцца, і паслуг, якія аказваюцца школьнай кампаніяй. Дзеці рыхтуюць справаздачныя і фінансавыя дакументы, удзельнічаюць у кірмашах, злётах, форумах і алімпіядах. Займаюцца вырабам тэматычных магнітаў, закладак-падказак па вучэбных прадметах, бракеражных журналаў для сталовай, нумаркоў для гардэробаў. Прымаем заяўкі на друкаваную прадукцыю: настольныя і кішэнныя календары, бэйджы для настаўнікаў і навучэнцаў нашай школы, візітоўкі і бэйджы для індывідуальных прадпрымальнікаў Івацэвіцкага раёна. Удзель­нічаем у дабрачынных кірмашах, алімпіядзе па фінансавай дасведчанасці.

Валанцёрскі атрад “ПраДабро” займаецца дапамогай адзінокім пенсіянерам, патраніруе ЦКРНіР. Цудоўна, што маладыя хлопцы і дзяўчаты вучацца дабру і міласэр­насці. А для рэалізацыі амбіцый будучых журналістаў у нас ёсць школьная газета “Перапынак”, тэлебачанне “Стоп-кадр” і радыё “Хваля”. Зусім нядаўна стартавала новая праграма пад назвай “Хвіліна славы”. Гэта спецыяльныя выпускі праграм, якія знаёмяць з таленавітай, актыўнай і адоранай моладдзю нашай школы. І такіх у нас хапае.

 

Яшчэ ў нас ёсць творчы кірунак, які з’яўляецца традыцыйным для школы. Дзеці малююць у межах факультатыўных заняткаў. І заўсёды ёсць тыя, хто сваю прафесійную дзейнасць звязвае з мастацкай творчасцю. Таксама працуе музей гісторыі школы і гісторыі адукацыі раёна.

— Ваша школа сапраўды працуе для кожнага дзіцяці, бо розныя віды дзейнасці арганічна спалучаюцца ў адзінай адукацыйнай прасторы, дзе кожны знахо­дзіць сваю нішу.

— І мы ганарымся кожным поспехам або перамогай. Асаблівая гордасць — наш выпускнік Станіслаў Ратахін, які атрымаў залаты медаль з сярэднім балам 10, а затым здолеў набраць па 100 балаў на ЦТ па грамадазнаўстве і беларускай мове. Цяпер Станіслаў — студэнт журфака БДУ.

Што тычыцца апошніх нашых перамог, то хочацца адзначыць вучняў, якія выдатна паказалі сябе на інтэлектуальным тэлевізійным шоу “Я ведаю”. Гэта Марыя Юнке­віч, навучэнка 7 “Б” класа, якая выйшла ў фінал і заняла 2-е месца, і Дзяніс Песка, навучэнец 6 “У” класа, які заняў 3-е месца. Асаблівая падзяка педагогам, якія рыхтавалі і рыхтуюць паспяховых вучняў. У нас выдатны педагагічны калектыў, у якім працуюць сапраўдныя прафесіяналы.

У школе рэалізуюцца такія профільныя напрамкі, як фізіка-матэматычны, хіміка-біялагічны, філалагічны і грамадазнаўчы. Адкрыты кірунак прафесійнай падрыхтоўкі, дзе навучэнцы атрымліваюць прафесію аператар ЭВМ. У той жа час дзейнічаюць інтэграваныя класы. Дзеці з асаблівасцямі ў развіцці дапамагаюць выхоўваць чалавечнасць і гуманізм у астатніх вучнях. Хачу адзначыць, што ў нашай школе няма ніякіх бар’ераў. 

— Алег Аляксеевіч, падчас гутаркі вы не раз падкрэслілі, што поспех школы — у каманднай рабоце. Якая, на вашу думку, галоўная адметнасць эфектыўнага педагагічнага калектыву?

— Зладжанасць і згуртаванасць. Калі для таго, каб нешта правесці або арганізаваць, не трэба пісаць загад. Так, загады — неабходны дакумент, але ў нас ён но­сіць фармальны характар. Я падтрымліваю кожную ініцыятыву, калі яна абгрунтавана. Мы ўсё абмяркоўваем. І я вельмі ўдзячны сваім намеснікам, якім магу дэлегаваць любую справу. Намеснікі па вучэбнай рабоце Алена Васільеўна Ляўданская, Святлана Васільеўна Суханосік, Аксана Уладзіміраўна Кікун, намеснік па выхаваўчай рабоце Вольга Генадзьеўна Руцкая і намеснік па гаспадарчай частцы Валянціна Сяргееўна Пясецкая заўсёды на сувязі. Можна ска­заць, што сваё дырэктарства я дзялю з імі. Мы — каманда, што вельмі важна.

— А як падтрымліваеце педагагічны запал маладых настаўнікаў?

— Сваім стаўленнем да іх, паважлівым, а недзе і бацькоўскім. Для маладых педагогаў у нас працуе школа стажора, дзейнічае сістэма дапамогі больш вопытных калег, якія наведваюць іх урокі і даюць прафесійныя парады. Ніхто не застаецца сам-насам са сваімі праблемамі. Вучым усяму: і методыцы, і запаўненню журнала, і ўзаемадзеянню з бацькамі. Як вынік, нашы пачынаючыя педагогі становяцца паспяховымі ўдзельнікамі конкурсаў педагагічнага майстэрства. Ды і старэйшае пакаленне ўвесь час развіваецца, у тым ліку і праз конкурсны рух. Акрамя таго, мы праводзім дэкады адкрытых урокаў, дзе дэманструюцца ўсе метадычныя напрацоўкі, ідзе актыўны абмен вопытам.

— Вы строгі дырэктар?

— Хутчэй не. Канечне, здараюцца розныя сітуацыі, калі прыходзіцца праяўляць цвёрдасць і рашучасць, але голас не павышаю.

— Якія якасці для дырэктара з’яўляюцца вызначальнымі?

— Інтэлігентнасць, творчасць, камунікабельнасць, менеджарскія навыкі, уменне стратэгічна мысліць і генерыра­ваць ідэі, гаспадарлівасць. Не менш важным з’яўляецца і ўменне дараваць.

Для маладых педагогаў у нас працуе школа стажора, дзейнічае сістэма дапамогі больш вопытных калег, якія наведваюць іх урокі і даюць прафесійныя парады. Ніхто не застаецца сам-насам са сваімі праблемамі. Вучым усяму: і методыцы, і запаўненню журнала, і ўзаемадзеянню з бацькамі.

— У гэтым годзе кіраўнікі школ сутыкнуліся з вялікай колькасцю дакументаў. Як вы спраўляецеся?

— Абсалютна нармальна. Я вам гаварыў вышэй пра сваю каманду — у вырашэнні пытанняў з дакументамі на дапамогу прыходзяць мае намеснікі. Усё вырашаецца ў рабочым парадку, у руху.

— А якія дакументы ў вас заўсёды пад рукой?

— Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях”, пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 22, дзе зацверджана Палажэнне аб парадку прызнання дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. На жаль, гэтае пытанне не знікае з парадку дня. Ніколі не забуду, калі першы раз пачуў, як маці адмаўляецца ад свайго дзіцяці. Гэта страшна і вельмі цяжка перажываецца.

— У колькі пачынаецца ваш працоўны дзень?

— Звычайна ў 7.00—7.30. Спачатку іду сустракаць дзяцей, каб павітацца і зразумець іх настрой. А яшчэ гэта выдатная магчымасць пазнаёміцца з тымі, з кім яшчэ не паспеў. Заўсёды раю маладым кіраўнікам менавіта так пачынаць свой дзень.

— А што яшчэ параіце?

— Найперш трэба пазнаёміцца з калектывам. І лепшы спосаб для гэтага — асабіста віншаваць кожнага з днём нараджэння. Прынамсі, я рабіў менавіта так. Гэта прыемна, карысна і спрыяе ўмацаванню каманднага духу. Важна наладзіць супрацоўніцтва з прафсаюзным актывам школы. Абавязкова ўдзельнічаць ва ўсіх школьных мерапрыемствах. Калі вяртацца да дакументаў, то пачынаць неабходна з наменклатуры спраў. Першы і самы важны дакумент для дырэктара — загад, таму складаць іх па правілах трэба вучыцца з першых дзён працы.

— Што ў планах?

— Працаваць далей у такім зладжаным і прафесійным калектыве. А калі больш канкрэтна, то хочацца завяршыць інавацыйны праект стварэннем дастойных прадуктаў, узгадаваць настаўнікаў-метадыстаў. І, безумоўна, даць пуцёўку ў жыццё кожнаму вучню.

— Поспехаў і дзякуй за размову.

Вольга ДУБОЎСКАЯ

 

свернуть

"Івацэвіцкі веснік". "Я знаю". "Без срока давности"

04.03.2023
развернуть

"Івацэвіцкі веснік". Дырэктар СШ № 3 г. Івацэвічы Алег Аляксеевіч Кузьмін – прадстаўнік сямейнай настаўніцкай дынастыі, агульны стаж якой пад 300 гадоў, лічыць гэта найбольш важным.

02.10.2022
развернуть

Дырэктар СШ № 3 г. Івацэвічы Алег Аляксеевіч Кузьмін – прадстаўнік сямейнай настаўніцкай дынастыі, агульны стаж якой пад 300 гадоў, лічыць гэта найбольш важным.

Дасканалы настаўнік той, які спалучае ў сабе любоў да прафесіі і да вучняў. Здаецца, інтэлігентнаму, разумнаму і заўсёды падцягнутаму Алегу Аляксеевічу Кузьміну гэта даецца з лёгкасцю, як і, прынамсі, кіраваць калектывам педагогаў і школьнікаў СШ № 3
г. Івацэвічы, быць вядучым стратэгам, наватарам і іншы раз першапраходцам. У школе створана сапраўдная творчая атмасфера, а самае галоўнае, тут імкнуцца дастукацца да кожнага вучня і ставяць задачу не толькі вучыць, а і фарміраваць у вучня стрыжань, каб ён у дарослым жыцці заставаўся моцным, самастойным і імкнуўся быць чалавекам з вялікай літары.

«Калі бацькі – настаўнікі, гэта адказна

Дынастыя педагогаў Кузьміных пачынаецца з бацькоў Алега Аляксеевіча: Аляксея Іванавіча – настаўніка хіміі і біялогіі, і мамы Людмілы Леанідаўны – настаўніка рускай мовы і літаратуры. Па матчынай лініі – дзядзька Анатоль Леанідавіч Сяліцкі, яго жонка і дачка – педагогі, цёткі – выхавацель і настаўнік пачатковых класаў, матчыны цёткі – настаўніцы пачатковых класаў і рускай мовы і літаратуры; па бацькоўскай – дзядзька Віктар Васільевіч Кузьмін працаваў дырэктарам у Малечскай СШ. Родная сястра Алега Кузьміна – Вольга Аляксееўна – настаўнік англійскай мовы ў СШ № 4 г. Івацэвічы. Дарэчы, у настаўніцкай дынастыі Кузьміных праглядваецца яшчэ і дырэктарская дынастыя: бацька Аляксей Іванавіч працаваў дырэктарам Гічыцкай базавай школы і завучам Яглевіцкай СШ, маці таксама працавала завучам і дырэктарам той жа Гічыцкай базавай школы і завучам у Яглевіцкай СШ, сам Алег Аляксеевіч з амаль 30 сваіх настаўніцкіх гадоў дырэктарствуе 15, з іх пяць – у Яглевіцкай і 10 – у СШ № 3 г. Івацэвічы.

Бацькі Алега Аляксеевіча сёлета 1 студзеня справілі залатое вяселле. Успамінаючы сваё дзяцінства, Алег Кузьмін заўважыў: «Калі бацькі – настаўнікі, гэта вельмі адказна. Нас у класе было восем чалавек, розных, як у любым класе. Шчыра скажу, я не меў права прыйсці на ўрок у родную Гічыцкую школу непадрыхтаваным. І для ўсіх астатніх аднакласнікаў было немагчымым, каб я, дырэктарскі сын, чагосьці не вывучыў. З аднаго боку, гэта накладвала пэўны абавязак – ты рыхтуешся да кожнага ўрока, а з другога, я любіў вучыцца, мне лёгка даваліся прадметы. Словы вялікай падзякі ўсім маім настаўнікам, якія ўкладвалі сваю душу ў дзіцячыя душы, і светлая памяць тым настаўнікам, хто ўжо пакінуў нас».

Мары і першыя крокі ў прафесію

Як і ўсе вясковыя хлопчыкі, Алег Аляксеевіч марыў навучыцца вадзіць аўтамабіль, а яшчэ стаць ваенным. Але яму было суджана стаць настаўнікам, і першыя крокі ў прафесію настаўніка адбыліся яшчэ ў Гічыцкай базавай школе.

– Нашым класным кіраўніком я быў назначаны арганізатарам спраў па дапамозе ў вучобе, – успамінае ён. – Класны кіраўнік, які даў мне такое даручэнне, разумеў так маю ролю: я павінен аднакласнікам тлумачыць незразумелыя тэмы, дапамагаць разабрацца ў рашэнні задач. Аднакласнікі ж разумелі прасцей: ты рашыў задачу, значыць, дай нам спісаць. Я прапаноўваў растлумачваць, і мы для гэтага збіраліся ў кагосьці з аднакласнікаў пасля ўрокаў дома.

Пасля заканчэння Гічыцкай базавай школы Алег Кузьмін вырашыў паступаць у Баранавіцкае педвучылішча. Гэта на той час быў флагман у педадукацыі. Паступіў, а пасля заканчэння падаў дакументы ў інстытут на географа. Вучоба была цікавай, практыкі праходзілі ў экспедыцыях па гарах і марах… Але конкурс у той год зашкальваў, і дзве чацвёркі на ўступных экзаменах вочную вучобу перакрэслілі, а завочная нават не разглядалася.

Юнак аднёсся да няўдачы па-філасофску і пайшоў у армію. Служыць трапіў у медроту ў Печы. І хоць ваенная часць «славілася» сваёй строгасцю, яму было там камфортна. «Я быў гатовы да цяжкасцей, – успамінае Алег Аляксеевіч. – Дзяцінства любога сельскага дзіцяці было якое? Бульба, агарод, сена, рыбалка – словам, пастаянна ў рабоце. Калі параўнаць службу ў арміі і жыццё ў вёсцы, то служба ў арміі, на мой погляд, – гэта адпачынак. Бегаць, скакаць, страявым крокам маршыраваць, выконваць іншыя фізічныя практыкаванні – у радасць, мы ж маладыя хлопцы…»

Праз два месяцы службы ад камандавання паступіла прапанова паступаць у Піцерскую ваенна-медыцынскую акадэмію. Кузьмін загарэўся, мара ажыла. «Нас было на пачатковым этапе дзесьці 20 хлопцаў. Пасля адбору медкамісіі засталося менш дзясятка. Сабралі нашы дакументы і сказалі: «Чакайце…» Час ішоў, ужо лета настала, а ціш… І тут па радыё чую, што з гэтага года Расійская Федэрацыя не будзе набіраць абітурыентаў з Беларусі. Стала ўсё зразумела, але шкадаваць не было часу – армія».

З цягам часу ён упэўніўся, што нічога проста так у нашым жыцці не адбываецца. Пасля арміі, а гэта былі 1993–1994 гады, Алег Аляксеевіч пайшоў працаваць у Стайкаўскую СШ. Бацькі настойвалі, каб сын паступаў на вочнае, але ён сядзець на шыі бацькоў яшчэ пяць гадоў не збіраўся і паступіў на завочнае на філфак. І не пашкадаваў.

– Калі паступіў, у Яглевіцкай СШ вызвалілася паўстаўкі настаўніка беларускай мовы і літаратуры, і я перайшоў у Яглевічы, – расказвае Алег Аляксеевіч. – З наступнага года мяне «ўзнагародзілі» класным кіраўніцтвам. Мне падабаліся велапаходы, а дзеці прасіліся ў Макдональдс. Тады я казаў, добра, толькі адкажыце, што такое Хаваншчына і дзе яна знаходзіцца, і што такое Марачоўшчына і дзе яна? Не ведаеце? Паедзем, пакажу, а тады – куды заўгодна. Селі на веласіпеды і паехалі на Хаваншчыну. Пасля Ёлак там не дарога, а суцэльныя пяскі. Цяжка даросламу, а не тое, што дзіцяці.

Са слязьмі на вачах, з пылам на зубах, але не было ні адной прапановы вярнуцца. І параўнайце. Едзем на Хаваншчыну з гарадскімі дзецьмі. Па асфальце даехалі да Зыбайлаў і ўсё – мы стаміліся, вяртаемся назад… Ледзь угаварыў ехаць далей. Дарэчы, мяне папярэджвалі, што гэта ж гарадскія дзеці, не сельскія, а я не мог паверыць. Мне здавалася, якая розніца, дзе яны гойсаюць на веліках, у горадзе ці ў вёсцы? Цяпер разумею, што розніца ёсць.

Творчая педагагічная біяграфія Кузьміна пачыналася побач з Яўгенам Пішчавым, які працаваў на той час у Яглевічах. Увага маладога і актыўнага педагога была засяроджана ў наступныя гады мэтанакіраванай работай па спецыяльнасці, павышэннем кваліфікацыі, пазакласнай работай з дзецьмі…

«Будаваць храм у душах дзяцей»

У 2007 годзе Алегу Кузьміну было прапанавана ўзначаліць Яглевіцкую сярэднюю школу.
– Звычайна дырэктараў прадстаўляюць на педсавеце, а мне сказалі, а што цябе прадстаўляць, цябе і так усе ведаюць. Бяры ключы ды асвойвайся ў кабінеце, – успамінае Алег Аляксеевіч. – І я пачаў кіраваць. Мне заўсёды было цікава штосьці новае, не проста, каб ішоў вучэбны працэс, а каб ён быў напоўнены звыш і шырэй. Мае велапаходы падхапіў Аляксандр Сямёнавіч Ягнешык – добра, але гэтага мала. І тут у 2008 годзе адкрываецца праваслаўны прыход у Яглевічах. Прыходзіць айцец Віталій, прапаноўвае факультатыў, пра які я паняцця не маю, але разумею, што гэта вартая справа.

На той час факультатывы па праваслаўнай культуры быццам бы ніхто і не забараняў, але літаратуры адпаведнай не было, як ажыццявіць гэта, ніхто не ведаў. Праз некалькі тыдняў знайшоў праграму для пачатковай школы, пытаюся ў бацюшкі, што, можа, не вельмі правільна, у вёсцы ж храма няма, але айцец Віталій сказаў, што храм абавязкова будзе, а пакуль будзем будаваць храм у душах дзяцей.
Факультатыў у першакласнікаў вяла Раіса Анатольеўна Пякарская, у пяцікласнікаў – Васіль Васільевіч Пякарскі, у шасцікласнікаў – Алена Уладзіміраўна Ягнешык. За чатыры наступныя гады выбудавалі праграму так, што практычна ў кожным класе выкладаліся асновы праваслаўнай культуры.

Падабалася дзецям, падабалася педагогам. На той час такога вопыту ў раёне нідзе больш не было, і кіраўнік школы з дружным калектывам вырашылі трансліраваць далей свае пачынанні: правялі раённы семінар і пазнаёмілі намеснікаў дырэктараў па выхаваўчай рабоце школ раёна са сваім вопытам работы.
Сёння ўжо былыя вучні Яглевіцкай СШ прыводзяць у храм сваіх дзетак. Значыць, пасеяны добрыя зярняты.

Духоўнасць – гэта цяжка…

Дырэктар – гэта найперш стратэг. У сакавіку 2012 года Алег Аляксеевіч Кузьмін узначаліў СШ № 3 г. Івацэвічы. На той час у Яглевіцкай школе было 180 вучняў і дзясяткі два настаўнікаў, а ў гарадской адных педагогаў больш за сотню, а дзяцей пад 900 – маштабы ў разы большыя. Тым не менш, Алег Аляксеевіч настройваўся і тут працаваць па асновах праваслаўя, разумеў, што важна ў такім кірунку выхоўваць у дзецях разуменне сваёй важнасці, дабрыні і любові ў сабе. Але…

– Не так проста аказалася падабраць педагогаў. Два чалавекі адправілі нават на платныя курсы, айцец Грыгорый аплаціў, а яны вярнуліся і ні ў якую – мы весці не будзем, – расказвае Алег Аляксеевіч. – Як не будзем? Вы ж на курсы ездзілі. А яны кажуць: «дзякуй, што мы паехалі на курсы, каб не паехалі, мы б такіх дроў наламалі. Гэта надзвычай адказна, мы не зможам». Даручыў іншым педагогам, каб у шасці першых-другіх класах факультатыў па асновах праваслаўнай культуры быў, а праз паўгода і яны – мы не будзем, цяжка. Неяк год дацягнулі…

Але факультатыву лёс быў быць. З дэкрэтнага водпуску выйшла тады Вольга Уладзіміраўна Кацкель, яна згадзілася на прапанову дырэктара і пачала весці факультатыў у 1 і 2-х класах. І пайшоў мэтанакіраваны рух. Памятаюцца першыя Калядныя сустрэчы, на якія былі запрошаны дзеці з усіх прыходаў. І хоць мерапрыемства атрымалася трохі зацягнутым, усе былі задаволеныя і натхнёныя. Праз некаторы час ладзілі сустрэчы са святарамі ў актавай зале, праводзілі мерапрыемствы да іншых праваслаўных святаў, а потым выйшлі на сцэну Івацэвіцкага ГДК з сапраўднымі спектаклямі, падрыхтаванымі на высокім узроўні. На гэтай хвалі ў 2016 годзе школе прапануюць інавацыю на рэспубліканскім узроўні ў духоўна-маральным кірунку. Школа толькі дадала аспект – у супрацоўніцтве з праваслаўнай царквой.

– Тры гады праляцелі як адзін дзень, – зазначае дырэктар школы. – Але гэта былі вельмі творчыя гады, вельмі значымыя ў пошуку той жа ісціны, якую ўвесь час трэба шукаць. У выніку мы зрабілі калі не эталон, то знакавы прадукт. У акадэміі паслядыпломнай адукацыі ён застаецца ўзорным для пераймання. Работы нашых педагогаў: Вольгі Уладзіміраўны Кацкель, Ірыны Віктараўны Туркіневіч, Людмілы Уладзіміраўны Корзы, Алены Васільеўны Валоскай увайшлі ў падручнік-дапаможнік для настаўнікаў краіны «Духоўнасць і патрыятызм». Наш кіраўнік праекта Таццяна Фадзееўна Пашковіч прапанавала нам зноў новы праект, будзем рухацца ўглыб і ў шырыню.

Трэба адзначыць, што школа рухаецца не толькі ў духоўна-маральным кірунку. Першыя прававыя класы былі адкрыты ў СШ № 3 г. Івацэвічы. Тут працуюць над праектамі экалагічнай накіраванасці, 8 гадоў прайшло, як аднавілася работа школьнага лясніцтва, адкрыты два класы юных лесаводаў. Прычым, кірунак дзейнічае не дзеля кірунка, каб птушачкай адзначыць, што мы працуем, а каб прыносіць задавальненне настаўніку, які працуе з дзецьмі, і плён для дзяцей, плюс дадатковы бонус пры паступленні. А самае галоўнае – такая накіраванасць спрыяе выхаванню ў дзецях станоўчых якасцей: дабрыні, грамадзянскасці, патрыятызму, любові да навакольнага асяроддзя і Радзімы.

…Настаўніцкая дынастыя – з’ява каштоўная і невытлумачальная. Прафесія педагога стала жыццём некалькіх пакаленняў роду Кузьміных і ўмацавала сям’ю, якая стала прыкладам для нашчадкаў. Сёння Алег Аляксеевіч – энергічны, з актыўнай жыццёвай пазіцыяй дырэктар, які ведае сваю справу. У скарбонцы яго ўзнагарод – як граматы па лініі адукацыі, так і Беларускага Экзархата. Ён – кіруючая і накіроўваючая сіла педагагічнага калектыву школы, любячы і ўважлівы бацька і муж. І з усімі цяжкасцямі ён спраўляецца, бо побач падтрымка і апора – сям’я.

«Мае дзевяцікласнікі, мае бацькі і мае калегі ў Яглевіцкай СШ (2001 год)», –
так ахарактарызаваў гэты здымак Алег Кузьмін.

Дырэктару важна мець

Стратэгічнае мысленне і здольнасць браць на сябе адказнасць.
– Трэба мець смеласць прымаць рашэнні і адказваць за іх. Але ў той жа час патрэбна ўзважанасць кожнага дзеяння, ніякай імпульсіўнасці. Стараюся ніколі не прымаць рашэнні, якія тычацца інтарэсаў многіх людзей, у адзіночку. Патрэбны шматстаронні погляд на пытанне. Таму неабходна мець сваю каманду, у якой усе адчуваюць сябе раўнапраўна.

Камунікабельнасць і веданне псіхалогіі.
– Безумоўна, дырэктар павінен быць добрым псіхолагам, майстрам камунікацыі, прафесіяналам у розных галінах, але найперш – чалавекам.

Любоў да дзяцей.
– Дзеці вельмі добра адчуваюць дарослых і заўсёды разумеюць фальш. Добры настаўнік той, які не толькі дае веды, а і знаходзіць падыход да кожнага з 30 дзяцей у класе. Гэта, можа, складана, але магчыма. У любым класе ёсць і выдатнікі, і харашысты, і ціхія троечнікі. Гэта ж не кляймо, калі троечнік, можа ён і не хоча ведаць больш, але настаўнік-майстар і такога можа «запаліць» так, што сам той вучань будзе задаволены. Раўнадушша ж да дзіцячых праблем – самае няправільнае, што можа быць у школе.

Паважлівыя і беражлівыя адносіны да людзей.
– Чалавечы рэсурс – самы каштоўны ў адукацыі. Але выдатны, моцны педагог, як правіла, – асоба складаная, шматгранная, а інакш і быць не павінна, і таму кіраваць педагагічным калектывам асабліва цяжка. Важна бачыць у кожным яго моцны бок, падтрымаць, накіраваць. Настаўнік павінен адчуваць сваю значымасць, сваю каштоўнасць.

Захопленасць.
– Дырэктар – гэта не пасада, гэта стан жыцця. Работа, якая не пакідае цябе ні днём, ні ноччу, таму трэба быць вельмі захопленым у сваёй прафесіі чалавекам, інакш гэта будзе
ўспрымацца як цяжкая ноша. І вельмі важна падтрымка сям’і, калег. Стараюся па-добраму. Зло нараджае новае зло, гэта даўно правераная ісціна. Мне хочацца, каб асновы праваслаўнай культуры давалі цвёрды стрыжань кожнаму дзіцяці. Каб іх не хісталі цяжкасці. Няважна, кім стане вучань па прафесіі, важна, каб чалавекам заставаўся. Мы закладваем такія азы.

Валянціна БОБРЫК. Фота Валерыя МІСКЕВІЧА і з архіва сям’і Кузьміных.

 

свернуть

«Настаўніцкая газета». Бізнес па-школьнаму

12.07.2022
развернуть

Бізнес па-школьнаму

Новае пакаленне прадпрымальнае і мабільнае, але і сучасныя педагогі не адстаюць, аб чым сведчыць вялікая колькасць бізнес-кампаній, што паспяхова рэалізуюцца ў школах.

Прыклад адной з іх — бізнес-кампанія “Вернісаж” сярэдняй школы №3 Івацэвіч. Яе кіраўнік Ірына Мікалаеўна Худзінская расказвае:

  • Адзінаццаць гадоў таму дырэктар навучальнай установы Алег Аляксеевіч Кузьмін прапанаваў: “А давайце паспрабуем арганізаваць сваю школьную бізнес-кампанію”.

На той момант у раёне не было ні воднага падобнага праекту. Пачынаць было страшна, хаця на той момант І.М. Худзінская ўжо была дасведчаным прадпрымальнікам.

  • Сама я ўжо больш за 20 гадоў сумяшчаю работу ў школе і кіраўніцтва ўласным магазінам. Гэта сямейная справа, якая перайшла мне “ў спадчыну” ад бацькоў, калі яны вырашылі адыйсці ад спраў і адпачыць на пенсіі. Мама з татам з дзяцінства вучылі мяне, як расстаўляць тавары, працаваць за касай, весці ўлік фінансаў. Але калі надыйшоў час адкрываць школьную бізнес-кампанію, усё прыйшлося пачынаць з нуля.

Мы з калегамі адчувалі сябе першапраходцамі. Было вырашана працаваць з выпускнымі класамі, арганізаваць факультатыў па фінансавай граматнасці і прыцягнуць у бізнес-кампанію рабят, якія жадаюць атрымаць эканамічную спецыяльнасць: пазнаёміць іх з асновамі прадпрымальніцтва, бізнес-працэсамі, сістэмай крэдытавання і падаткаабкладання. А заадно даць практычныя веды, каб у будучым яны не баяліся пачынаць уласную справу, не пасавалі перад працай з дакументацыяй. Самым складаным для нас, напэўна, было ўпэўніць дзяцей у неабходнасці факультатыва. Бо старшакласнікі мэтанакіравана падцягваюць прадметы, якія спатрэбяцца ім на ўступных іспытах, на іншае ім часта банальна не хапае часу. Я стараюся растлумачыць патэнцыяльным “навабранцам”, што іх жыццё не будзе ўсыпана толькі ружамі, і хоць не ўсе яны будуць працаваць у гандлёвай сферы ці весці ўласны бізнес, аднак плаціць падаткі, вырашаць кадравыя пытанні і знаёміцца з сістэмай крэдытавання аднойчы давядзецца ўсім, - расказвае Ірына Мікалаеўна.

       Спачатку школьная бізнес-кампанія налічвала ўсяго 5 чалавек, а зараз яна ператварылася ў паўнавартаснае аб’яднанне па інтарэсах з уласным стылем і прадукцыяй. Лекцыі навучэнцам часта чытаюць прадстаўнікі “Беларусбанка”, яны  ж дапамагаюць ім  рашаць алімпіядныя задачы.

  • Штогод мы ўдзельнічаем у алімпіядах па фінансавай граматнасці, на якіх часта прапаноўваюцца інтрыгуючыя і мудрагелістыя задачкі, — тлумачыць педагог. — Калі мы адчуваем патрэбу ў дапамозе, нярэдка звяртаемся да старых знаёмых, каб яны дапамаглі, напрыклад, правільна разлічыць працэнт стаўкі па крэдыту.

Усе, хто знаёмы з дзейнасцю школьных бізнес-кампаній, ведаюць: пасады, якія займаюць навучэнцы, звычайна ўнушаюць трапятанне адным сваім гучаннем. Прэзідэнт кампаніі, кіраўнік маркетынгавага аддзела, кіраўнік вытворчага адзела, кіраўнік фінансавага аддзела, менеджар па продажах, праграміст, дызайнер – менавіта так выглядае арганізацыйная стуктура “Вернісажу”. Настаўнік тут выступае ў ролі кансультанта. Спачатку кансультанта было тры, але з цягам часу Ірына Мікалаеўна стала адзіным анёлам-ахоўнікам школьнай бізнес-кампаніі.

Што да ўласна вытворчасці, то ў “Вернісажы” засяродзіліся на выпуску паліграфіі — календароў, бэйджаў, закладак для кніг...  Дзеці самі прадумваюць дызайн прадукцыі, падлічваюць колькасць заказаў, рэкламуюць і рэалізуюць гатовыя канцтавары сярод школьнікаў.

— Асаблівым попытам у навучэнцаў і настаўнікаў карыстаюцца настольныя календары, можна сказаць, што яны з'яўляюцца візітоўкай нашай школьнай бізнес-кампаніі. Акрамя гэтага, мы робім закладкі для кніг рознай тэматыкі. Гэта можа быць як закладка інфармацыйнага характару, напрыклад, мы рабілі “шпаргалку” з нормамі правапісу па беларускай мове для вучняў малодшых класаў, так і спецзаказ. Калі настаўнікі рускай мовы збіраліся на семінар, яны прасілі нас падрыхтаваць прыгожыя закладкі з партрэтамі і цытатамі вядомых пісьменнікаў – каб падарыць калегам з іншых школ. Часта мы размяшчаем на нашай прадукцыі фатаграфіі навучэнцаў: прайшло школьнае мерапрыемства, здымкаў шмат, трэба нешта пакінуць у памяці… І тут панесліся ідэі, фантазіі, дызайны, варыянты – такая прадукцыя заўсёды карыстаецца вялікім попытам і разыходзіцца, як гарачыя піражкі, — дзеліцца Ірына Мікалаеўна. — А ў мінулым навучальным годзе “Вернісаж” засвоіў новы від вытворчасці — акрылавыя сувеніры. Гэта магніты на школьную тэматыку, напрыклад,  з гербам ці фота школы, здымкамі навучэнцаў, лімітаваныя святочныя калекцыі да Дня святога Валянціна ці Масленіцы.

Падчас працы ў бізнес-кампаніі рабяты на практыцы могуць ўпэўніцца ў справядлівасці выраза “грошы павінны працаваць”. Амаль увесь прыбытак ідзе ў абарот, на закуп “сыравіны” для вытворчасці і пагашэнне абавязкаў па векселям перад крэдыторам (школьнай бібліятэкай) . Навучэнцы павінны ўлічыць усё да маленькай дробязі – ад цэн на паперу да кошту электраэнергіі і платы за карыстанне ламінатарам.

 Аб тым, наколькі яе ўрокі робяцца каштоўнымі для школьнікаў, Ірына Мікалаеўна сціпла маўчыць. Аднак заўважае, што многія выпускнікі “Вернісажу” сталі прадпрымальнікамі і адкрылі свой бізнес.

  • Некалькі хлопцаў адкрылі барбер-шопы у Мінску, некаторыя трымаюць інтэрнет-магазіны, парыкмахерскія, маюць ІП. Яны часта прыходзяць да мяне за парадай, кансультуюцца, якія дакументы сабраць, які падатак заплаціць, куды звярнуцца. Вядома, мне прыемна, што мае ўрокі не прайшлі дарэмна, што рабяты навучыліся браць на сябе адказнасць за ўласнае жыццё. Я часта кажу дзецям: у жыцці заўсёды штосьці выігрываеш, а штосьці губляеш. Ніколі не трэба азірацца назад — мінулага ўсё роўна не змяніць. Старайцеся вучыцца на памылках і ісці наперад.

Віталіна НЕСЦЯРОВІЧ.

Фота з архіва І.М. Худзінскай.

вставкі

Я часта кажу дзецям, што ў жыцці заўсёды штосьці выігрываеш, а штосьці губляеш. Ніколі не трэба азірацца назад — мінулага ўсё роўна не змяніць. Старайцеся вучыцца на памылках і ісці наперад.

 

Усе мы з'яўляемся часткай каманды, дзе вучань бярэ на сябе ініцыятыву, а не едзе на спінах іншых. Для нас самае галоўнае — сабрацца разам, трымацца разам, працаваць разам. Гэта і ёсць сакрэт поспеху нашага праекту.

 

 

свернуть
Ещё в этом разделе