«З РОДНЫМ СЛОВАМ ПА ЖЫЦЦІ»

07.02.2022

ПЛАН ПРАВЯДЗЕННЯ
ТЫДНЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ
«З РОДНЫМ СЛОВАМ ПА ЖЫЦЦІ»


 

 

Роднаму слову прызнаннне ў каханні

“Нам у спадчыну засталася мова продкаў-беларусаў – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. Дык давайце будзем берагчы яе, вывучаць і карыстацца ёю. Хай заўсёды гучыць мова роднай зямлі, мова беларускага народа”, - з такім прызывам на працягу Тыдня беларускай мовы і літаратуры звярталася да вучняў школы лектарская група  9 “Б” класа.

Брыль Анастасія, Вензелева Лізавета і Паўловіч Аляксандра расказвалі  пра гісторыю станаўлення і развіцця беларускай мовы, пра Міжнародны дзень роднай мовы, які штогод адзначаецца 21 лютага, чыталі вершы пра мову беларускіх паэтаў, успаміналі словы-вітанні, словы-пажаданні і прыгадвалі свае любімые беларускія словы.

Вучні адзначылі, што скульптурным увасабленнем адметнасці беларускай мовы з‘яўляецца помнік літары "Ў" у Полацку (2003 год), ля падножжа якога выбіты радкі з верша народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна: "Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет"…

                                                            Паляшчук Г. А., настаўнік

                                                            беларускай мовы і літаратуры


Юныя чытальнікі

“Зорны спеў” – пад такой назвай прайшоў 5 лютага конкурс юных чытальнікаў сярод вучняў 5-11 класаў. Конкурс праводзіўся з мэтай  папулярызацыі  беларускіх твораў па творчасці пісьменнікаў Брэстчыны, якія ўваходзяць у Рэспубліканскі саюз пісьменнікаў Беларусі. Гучалі творы Андрэя Мазько, Георгія Тамашэвіча, Надзеі Парчук, Настассі Нарэйкі, нашых землякоў – байкапісца Віктара Рэчыца і паэта і мастака Анатоля Галушкі.

Вучні глыбока праніклі ў сэнс твораў і паказалі высокі артыстызм і сцэнічную культуру выканання.


Пераможцы конкурсу “ЗОРНЫ СПЕЎ”

I месца

Юнкевіч Марыя, 6 “Б” кл.
Білім Яўгеній, 5 “А” кл.
Падаляка Паліна, 9 “Б” кл.

II месца

Шаціла Ягор, 6 “А” кл.
Вензелева Лізавета, 9 “Б” кл.

III месца

Пятроў Арцём, 6 “Б” кл.
Молаш Яўгенія, 11 “Б” кл.

 

Таямніцы мовы

Таямніцы роднай мовы спасцігалі вучні 9-11 класаў 5 лютага на школьным мерапрыемстве, якое праходзіла ў форме брэйн-рынга. Спаборнічалі  дзве зборныя каманды старшакласнікаў – каманда “Чараўніцы” і каманда “Папараць-кветка”.  Камандам на хуткасць неабходна было адказаць на пытанні васьмі раўндаў і асобна на бліц-пытанні. Вучні паказалі сваю эрудыцыю па мове і літаратуры, веданне твораў беларускіх пісьменнікаў, праявілі свае творчыя здольнасці. Перамагла каманда “Чараўніцы” (капітан Молаш Яўгенія).

                                               Паляшчук Г. А., настаўніца

                                               беларускай мовы і літаратуры

“І зліваюцца гукі ў словы…”

Вобразная, вольная, пявучая,

Мова беларуская мая!

                             П. Панчанка.

 

У свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Беларуская мова лічыцца другой у свеце па сваёй мілагучнасці пасля італьянскай. Паэты найчасцей называюць мову матчынай, параўноўваюць  яе гучанне  з перазвонам ручаёў і спевам птушак.

У рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры ў панядзелак, 31 студзеня, у 10 “А” класе была праведзена інтэлектуальная гульня “Скарбы роднай мовы”, падчас якой вучні мелі магчымасць праверыць свае веды па мове і літаратуры, паспрабаваць сябе ў ролі лінгвіста. У гульні пажадалі ўдзельнічаць дзве каманды: каманда “Валошка” і каманда “Крынічка”.

Гульня праходзіла ў некалькі этапаў. Вучням неабходна было папрацаваць перакладчыкамі, пашукаць адказы на слайд-пытанні, правільна патлумачыць лексічнае значэнне слоў, растлумачыць фразеалагізмы, закончыць прыказкі, успомніць і працытаваць вершы беларускіх паэтаў, назваць славутых людзей беларускай зямлі па некаторых сказах-падказках. Каманды актыўна ўдзельнічалі ва ўсіх этапах гульні  і паказалі добрае валоданне беларускай мовай. Перамогу атрымала каманда “Крынічка”.  

Хочацца спадзявацца, што беларуская мова будзе заўсёды гучаць з вуснаў дзяцей, што нас ніколі не пакіне жаданне думаць і гаварыць па-беларуску.

                                                 Паляшчук Г. А.,   настаўнік беларускай мовы і літаратуры


У рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры 1 лютага ў 6 "Г" прайшоў КВЗ " Любі, шануй, ведай роднае слова". Мэта мерапрыемства - выхаванне любові да роднай мовы, цікавасці да моўнага багацця свайго народа.
Пачалі мерапрыемства радкамі верша народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча, прысвечанымі нашай роднай мове. Мове,на якой размаўлялі нашы продкі, мове, гісторыя якой няпростая і незвычайная:

Як ты дорага мне, мая родная мова!
Мілагучнае, звонкае, смешнае слова!
Ты калісьці з калыскі мяне падымала
І вучыла ў бацькоў на руках гаварыць.
У жыцці маім слова найпершае "мама"
І цяпер для мяне сама міла гучыць.

Удзельнікі прынялі ўдзел у конкурсах "Словы-змейкі", "Вам слова, юныя паэты", "Папацей,грамацей", "Пазнай фразеалагізм", "Аматары беларускага фальклору".Мерапрвемства закончылася развітальным словам нашага настаўніка роднай мовы Г. М. Шымансык:


Жадаю вам,дзеці,і далей лагодна
Мовай народа валодаць свабодна.
І ў жыцці, каб было вам лягчэй,
Мову сваю вывучайце хутчэй
Дзяніс Кот, удзельнік КВЗ

Зорка Максіма Багдановіча

У рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры 31 студзеня ў 10 “Б” класе прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Зорка Максіма Багдановіча”. У час мерапрыемства вучні паглыбілі свае веды па біяграфіі і творчай спадчыне паэта. Вядучыя Надзея Хомушка і Яўген Люціч адзначылі, што, як вялікі грамадзянін і патрыёт сваёй краіны, Максім Багдановіч аддаў усё сваё кароткае жыццё служэнню народу.

Мікалай Пытляк, Любоў Хомушка, Надзея Хомушка, Мілана Монцік чыталі вершы паэта. А яшчэ гучалі песні, створаныя на вершы Максіма Багдановіча.

Паэтычнае слова паэта, які назаўсёды застаўся маладым, нікога не пакінула раўнадушным.

                                   Дзямковіч Карына, вучаніца 10 “Б” класа

 

ПЛАН ПРАВЯДЗЕННЯ
ТЫДНЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ
«З РОДНЫМ СЛОВАМ ПА ЖЫЦЦІ»

31.01.2022 – 05.02.2022

Слова маё!
Я ў цябе не прашу
Ні славы, ні ўзнагароды.
Ціха і проста зайдзі ў душу
І застанься там…
                         назаўсёды…

Генадзь Бураўкін.

Дата

Назва мерапрыемства

Месца і час правядзення

Клас

Адказныя

 

31.01

(панядзелак)

Паэтычная хвілінка “Жывое ў вяках  беларускае слова”

 

 

Літаратурна-музычная кампазіцыя “Зорка Максіма Багдановіча”

 

Інтэлектуальная гульня “Скарбы роднай мовы”

урокі беларускай мовы і літаратуры

 

каб. 208, 14.00

 

каб. 207, 14.00

 

5-11 кл.

 

 

 

 

10 “Б” кл.

 

10 “А” кл.

Настаўнікі-моваведы

 

 

 

Корза Л. У.

 

Паляшчук Г. А.

 

01.02

(аўторак)

Выступленне лектарскай групы “Роднаму слову прызнанне ў каханні”

 

 

КВЗ “Любі, шануй, ведай  роднае слова!”

урокі беларускай мовы і літаратуры

каб. 215, 11.55

5-11 кл.

 

 

 

6 “Г” кл.

Паляшчук Г. А.

 

 

 

Шыманчык Г.М.

02.02

(серада)

Вусны часопіс “Песняры беларускай зямлі”

 

каб. 203, 12.55

9 “Г”

Пірштук І. М.

 

 

03.02

(чацвер)

Гульня-конкурс “Юныя  моваведы”

 

 

Інфармацыйная гадзіна “Беларускія пісьменнікі-юбіляры-2022 г.”, вусны часопіс

каб. 202;  12.55

 

 

згодна раскладу

заняткаў

5 “А”,

 5 “В” кл.

 

5-11 кл.

Скрыпнік І. С.

 

 

Настаўнікі-моваведы,

класныя кіраўнікі

 

04.02

(пятніца)

Музычны калейдаскоп “І зліваюцца гукі ў словы”

 

Інфармацыйная гадзіна “Беларускія пісьменнікі-юбіляры-2022 г.”

 

школьныя перапынкі

 

згодна раскладу заняткаў

  5-11 кл.

 

 

5-11 кл.

 

Настаўнікі-моваведы,

класныя кіраўнікі

 

05.02

(субота)

Брэйн-рынг “Таямніцы мовы”

 

Конкурс юных чытальнікаў “Зорны спеў”

каб. 207, 10.00

 

каб. 207, 11.00

9-11кл.

 

5-11 кл.

Корза Л. У.

Паляшчук Г. А.

Настаўнікі-моваведы