Поздравляем Казимирчик Александру!

15.04.2022
15 красавіка на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Казімірчык Аляксандра прыняла ўдзел ва ўрачыстым падвядзенні вынікаў конкурсу эсэ "Пуцявінамі беларускага пісьменства".

 

Да Года гістарычнай памяці

У Год гістарычнай памяці з мэтай папулярызацыі і пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы, прафесійнага самавызначэння і развіцця творчых здольнасцей школьнікаў рэдакцыяй часопіса “Роднае слова” і філалагічным факультэтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта быў аб’яўлены конкурс эсэ “Пуцявінамі беларускага пісьменства”, які праходзіў у завочным фармаце з 1 лютага па 8 красавіка 2022 г. У конкурсе ўдзельнічала і вучаніца 11 “Б” класа нашай школы – Казімірчык Аляксандра.

Аляксандра даслала на конкурс аповед пра наведванне ў раённай бібліятэцы выставы “Падарожжа са смехам”, прысвечанай 75-годдзю з дня нараджэння Віктара Рэчыца, нашага земляка-байкапісца.

15 красавіка 2022 г. на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта падчас урачыстага падвядзення вынікаў конкурсу Казімірчык Аляксандра аказалася ў ліку пераможцаў і атрымала сертыфікат удзельніка конкурсу “Пуцявінамі беларускага пісьменства”, была адзначана ад рэдакцыі часопіса “Роднае слова” падзякай за творчае ўвасабленне тэматыкі конкурсу і ўзнагароджана спецыяльным  падарункам – кнігай амерыканскага пісьменніка Уільяма Голдмана “Прынцэса-нявеста” ў перакладзе на беларускую мову.

Віншуем Аляксандру і жадаем ёй далейшых творчых поспехаў!

                                                        Паляшчук Г.А., настаўнік

                                                       беларускай мовы і літаратуры