Тыдзень роднай мовы

23.09.2022

Цікавым было завочнае падарожжа "Памятныя мясціны Беларусі", у якім прыняў удзел 8 ”Д”. У ходзе якого яны даведаліся пра славутыя архітэктурныя пабудовы нашай краіны. Прагледзелі відэаролік "20 фактаў пра Беларусь". Эмацыянальным заключэннем стала гульня "Вечна жыві і квітней, Беларусь!"

23.092022 праводзілася мерапрыемства «Фальклор, фальклор – душа народа». Менавіта так гучала назва квэст-гульні, у якой прыняў удзел 5 "В". Выконваючы заданні квэста, удзельнікі знаёміліся з беларускімі загадкамі, прыказкамі і прымаўкамі, нават самі стваралі новыя казкі па дадзеных малюнках. А напрыканцы ўдзельнікі гульні  прыйшлі да высновы, что фальклор - гэта духоўная скарбніца беларускага народа, спадчына, якую нам пакінулі продкі і якую трэба зберагаць для будучых пакаленняў.


Паэт з сузор’я Купалы і Коласа

 23 верасня вучні 5-11 класаў сабраліся ва ўтульным кабінеце беларускай мовы і літаратуры, каб згадаць імя народнага паэта Беларусі Максіма Танка, якому 17 верасня 2022 года споўнілася 110 год з дня нараджэння, і прыняць актыўны ўдзел у творчай акцыі “Чытаем Максіма Танка разам”. Мерапрыемства праходзіла ў рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры.

Талент Максіма Танка на небасхіле беларускай паэзіі разгарэўся яркай зоркай, сваёй творчасцю паэт узняўся да вялікага сузор’я Купалы і Коласа.  Максім Танк – беларускі пісьменнік, творчасць якога аднолькава разумеюць усе, каму дарагія такія каштоўнасці, як Дабро, Праўда, Жыццё, Каханне, Мастацтва.

Вучні чыталі творы нашага выдатнага песняра пра Беларусь, родную песню, матчыны казкі, пра перажытае, перадуманае, пра свае родныя мясціны – нарачанскі край.  Усе дакрануліся яшчэ раз да высокай і цудоўнай паэзіі Максіма Танка.  

                                                                 Шаціла Дар’я, вучаніца 11 “А” класа


Падчас Тыдня беларускай мовы і літаратуры ў школе праходзіць акцыя "Размаўляй са мной па-беларуску".

З любоўю да роднага слова

У  рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры з 19  па 23 верасня, які праходзіў пад дэвізам  “Як ты дорага мне, мая родная мова!”  вучні і настаўнікі школы прынялі актыўны ўдзел у акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”. Пяшчотнае беларускае слова гучала паўсюль і захапляла сваёй меладычнасцю.  Атмасферу цяпла і ўтульнасці ў школе надавалі  беларускія песні, якія гучалі на перапынках па школьным радыё ў час правядзення марафона “Мова родная – мова модная”.  Любоў да роднай мовы выказалі вучні ў сваіх віншавальных паштоўках “Пажаданні роднай мове”, якія прадстаўлялі  сваім аднакласнікам.

Добрыя веды паказалі школьнікі па беларускай мове і літаратуры, гісторыі роднага краю і геаграфіі  падчас анлайн-апытанкі “Спазнай Беларусь”. З цеплынёй пісалі пра свой родны край  вучні 10-11 класаў на конкурсе творчых работ “За што я люблю родную зямлю”: “Я люблю сваю зямлю за тое, што гэта мая Радзіма, што тут жывуць мае родныя і блізкія людзі, сябры… за чысціню і прыгажосць,  за яснае сонейка, за блакітнае неба, за зялёныя лясы, за тое, што тут жывуць працавітыя і шчырыя людзі…”

 Вучні і настаўнікі школы стварылі інтэрактыўнае воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”. Самымі прыгожымі і дарагімі для іх словамі з’яўляюцца Радзіма, сям’я, каханне, сяброўства, шчасце, сонейка, васілёк.

Гучы, маё роднае слова, заўсёды! Нібы песня, хай льецца мова мая!

                                                                               Брыль Анастасія, вучаніца 10 “Б” класа


Падчас правядзення Тыдня беларускай мовы і літаратуры вучні 7"Г" класса  наведалі выставу, прысвечаную знакамітым землякам "Майстры слова Івацэвіччыны". У ходзе наведвання вучні пазнаёміліся з жыццём і творчасцю Піліпа Пестрака, Яраслава Пархуты, Алеся Зайкі, Валерыя Гапеева, Віктара Рэчыца, Уладзіміра Мароза. Экскурсія была цікавай і пазнавальнай.

Шыманчык Г. М.,настаўнік беларускай мовы і літаратуры

 


 

З 19 па 23 верасня ў школе праходзіць тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!” Падчас тыдня для вучняў 6 класаў прайшла акцыя “Чытаем вершы пра родную мову”. Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Скрыпнік І.С. правяла агляд зборнікаў паэзіі, у якіх змешчаны вершы . А потым вучні чыталі вершы Я.Купалы, Я.Коласа,Д. Бічэль, Я.Янішчыц, прысвечаныя роднай мове.

 


У рамках святкавання юбілеяў Янкі Купалы і Якуба Коласа праходзіць анлайн - акцыя "Натхнёныя Бацькаўшчынай".  Удзел у гэтай акцыі прынялі і вучні нашай школы падчас правядзення Тыдня беларускай мовы і літаратуры. Прагляд відэсюжэтаў напомніў вучням пра жыццё і творчасць знакамітых людзей Беларусі розных гістарычных эпох:Рагнеду, Ф.Скарыну,  Е. Полацкую, Напалеона Орду, Марка Шагала, Я.Коласа, Я.Купалу, Язэпа Драздовіча. Атрыманыя звесткі вучні змогуць выкарыстоўваць на ўроках гісторыі Беларусі, беларускай літаратуры.

Шыманчык Г. М.,настаўнік беларускай мовы і літаратуры