Фестиваль-конкурс белорусской песни «Зорная ростань»

18.02.2023

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.

Сёння, 18 лютага, у школе прайшоў фестываль-конкурс беларускай песні “Зорная ростань”, прысвечаны Міжнароднаму Дню роднай мовы, які адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага. У фестывалі прынялі ўдзел вучні 5-11 класаў.

Мэта правядзення фестывалю-далучэнне да беларускай музыкі, паэзіі, мовы, папулярызацыя новых твораў сучасных паэтаў і кампазітараў, пошук таленавітых выканаўцаў і рэалізацыя іх творчага патэнцыялу.