Адрасы прыгожага беларускага пісьменства

26.02.2023

Адрасы прыгожага беларускага пісьменства

24 лютага ў сталічным Доме літаратараў адбылося ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу эсэ “Адрасы роднага слова”, які праводзіўся па ініцыятыве часопіса “Роднае слова” і газеты “Літаратура і мастацтва” пры падтрымцы выдавецтва “Адукацыя і выхаванне” і Саюза пісьменнікаў Беларусі. Мерапрыемства было прымеркавана да Дня роднай мовы і юбілейных дат перыядычных выданняў, якія займаюць значнае месца ў культурна-асветніцкай прасторы сучаснай Беларусі: 35-годдзя з дня заснавання навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова”, 90-годдзя  літаратурнай газеты “Літаратура і Мастацтва” і 100-годдзя літаратурна-мастацкага і грамадска-палітычнага часопіса “Полымя”. На мерапрыемстве ўдзельнікі конкурсу сустрэліся з вядомымі беларускімі пісьменнікамі: Алесем Бадаком, Віктарам Шніпам, Міхаілам Пазняковым, Інай Фраловай. Мелі магчымасць пазнаёміцца з галоўным рэдактарам часопіса “Роднае слова” Наталляй Шапран.

У ліку пераможцаў конкурсу была і вучаніца 10 “Б” класа Паўловіч Аляксандра. На конкурс яна даслала эсэ “Усё праходзіць, усё мінаецца – застаецца памяць” пра нашага знакамітага земляка Алеся Зайку -  пісьменніка, гісторыка, краязнаўца, фалькларыста, чалавека, апантанага любоўю да роднай зямлі і да роднага слова. Аляксандра была ўзнагароджана дыпломам пераможцы конкурсу эсэ “Адрасы роднага слова”  і памятным падарункам - кнігай Алеся Карлюкевіча, старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Віншуем Аляксандру з перамогай і жадаем ёй далейшых поспехаў!

 

Паляшчук Г. А., настаўнік  беларускай мовы і літаратуры