"Родная мова – душа народа”

26.02.2023

22 лютага вучні 10 “Б” класа наведалі Івацэвіцкую цэнтральную бібліятэку імя П. Пестрака і прынялі ўдзел у літаратурнай гадзіне “Беларускае пісьменства: крыніца культуры і духоўнасці”. Мерапрыемства было прымеркавана да Дня роднай мовы. Вучні мелі магчымасць сустрэцца з паэтамі-землякамі – Святланай Сцепанчук і Віктарам Рэчыцам, даведацца пра творчы шлях  мастакоў слова, пра гісторыю развіцця беларускай мовы, пра асаблівасці беларускіх гаворак.  Падчас сустрэчы гучалі вершы мясцовых паэтаў на беларускай мове . Вершы чыталі як самі пісьменнікі, так і вучні нашай школы – Паўловіч Аляксандра, Брыль Анастасія, Вензелева Лізавета. Як запавет для ўсіх прысутных прагучалі на літаратурнай гадзіне словы  В. Рэчыца: “Вы, маладое пакаленне, павінны клапаціцца аб роднай мове, шанаваць і любіць яе. Мова нашых прадзедаў не павінна згінуць”.

Дык давайце не будзем забываць матчыну мову, давайце будзем слухаць беларускія песні, вывучаць і ведаць беларускую літаратуру!

                                                                        Ярашэнка Ксенія, вучаніца 10 “Б” класа