Раённае мерапрыемства “Зайкаўскія чытанні”, якое адбылося ў Косаўскім гарадскім Доме культуры.

26.02.2023

21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы вучні 9-11 класаў прынялі ўдзел раённым мерапрыемстве “Зайкаўскія чытанні”, якое адбылося ў Косаўскім гарадскім Доме культуры. Падчас свята прозы і паэзіі вучні пазнаёміліся з кніжнай выставай па творчасці Алеся Зайкі, наведалі краязнаўчую выставу “Гісторыя цікавых прадметаў” і даведаліся з аповеду дырэктара Івацэвіцкага гісторыка-краязнаўчага музея Горбач Р. А. пра кнігі і рэчы, якія ахвяраваў музею Зайка А. Ф. Зацікавіліся вучні і малюнкамі  юных мастакоў Дзіцячых школ мастацтваў г. Івацэвічы і г. Косава.

Ва ўрачыстым мерапрыемстве бралі ўдзел калектывы мастацкай творчасці. Гучалі ўспаміны пра Алеся Зайку родных, сяброў і проста знаёмых.

Начальнік аддзела па адукацыі Святлана Мікалаеўна Патоцкая ўзнагародзіла пераможцаў раённага конкурсу чытальнікаў. Прыемна, што сярод пераможцаў і вучаніца нашай школы Паўловіч Аляксандра. На конкурсе яна чытала верш мясцовай паэтэсы Таццяны Куратнік “Пілотка” і атрымала дыплом III ступені.

“Зайкаўскія чытанні” надоўга застануцца ў памяці.

 Брыль Анастасія, вучаніца 10 “Б” класа.