Не пакідайце нашай мовы беларускай!..

24.02.2020

“Адкрываю… нанова беларускае роднае слова” – пад такім дэвізам з 17  лютага па 22 лютага 2020 года ў школе прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры.  Усе мерапрыемствы былі прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы, які штогод адзначаецца ва ўсіх краінах 21 лютага.

Дзённік тыдня беларускай мовы і літаратуры:

17.02- адбыўся конкурс эрудытаў “Слова роднае вечнасці след” сярод вучняў 10 класаў. Школьнікі праявілі кемлівасць і знаходлівасць падчас пошуку адказаў на  пытанні, што датычыліся гісторыі і сучаснасці  беларускай мовы і літаратуры. 

18.02 – выступленне лектарскай групы на тэму “Любі, шануй, ведай роднае слова!”. Вядучыя Лучыц Алеся і Казлоўская Паліна, вучаніцы 8 “В” класа, пазнаёмілі прысутных з гісторыяй станаўлення  роднай мовы, засяродзілі ўвагу на найбольш ужывальных беларускіх выразах і словах, працытавалі радкі з вершаў вядомых беларускіх паэтаў. Прагучаў заклік берагчы родную мову, бо яна засталася нам у спадчыну ад нашых продкаў- беларусаў.

Інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Слоўная перастрэлка” паміж вучнямі 8 “А” кл. (каманда “Васілёк”) і вучнямі 9 “Б” класа (каманда “Папараць-кветка).  Удзельнікі гульні паказалі высокія веды па беларускай мове. За перамогу ў кожным туры каманды ўзнагароджваліся пэўнай літарай. У канцы гульні павінна было атрымацца слова ПЕРАМОЖЦЫ. Камандай- пераможцай сталі вучні 8 “А” класа.

 

19.02 – прайшоў турнір знаўцаў роднай мовы сярод вучняў 8 класаў. Вучні спаборнічалі ў вымаўленні беларускіх скарагаворак, складалі прыказкі, гулялі ў перакладчыкаў, адгадвалі і складалі самі загадкі, чыталі вершы на роднай мове.

Сярод вучняў 5”В”  класа адбылася гульня “Век жыві – век вучыся”. Удзельнічалі дзве каманды: “Музыкі” і “Эрудыты”. Вучні паказалі ўменне працаваць у камандзе, праявілі цікавасць да спадчыны роднага краю, прадэманстравалі свае веды і эрудыцыю.

        

20.02 – вучні 3-10 класаў (усяго 93 чалавекі) прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “Буслік”.

Адбыўся конкурс “Пагуляем у роднае слова” сярод вучняў  11 класаў. Вучні падарожнічалі па краіне Мовазнавіі , спыняліся на прыпынках “Крылатая паштоўка”, “Знаўцы беларускага фальклору”, “Таямнічая скрыня”, “Нельга забыць”, “Прадоўжы твор” і выконвалі разнастайныя заданні.

 

21.02 – прайшла акцыя “Размаўляй па-беларуску”. Вучні і настаўнікі школы спрабавалі ў гэты дзень размаўляць толькі на беларускай мове, паказваючы свае валоданне мовай, выказваючы любоў да роднага слова. 

У бібліятэцы была наладжана выстава кніг, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння Рыгора Барадуліна. Прайшоў конкурс выразнага чытання вершаў Рыгора Барадуліна “З усмешкай я гляджу жыццю ў вочы”. Удзел прынялі вучні 5, 7, 8 і 9 класаў. Лепшымі чытальнікамі вершаў паэта сталі: Жуковіч Ганна, 9 Б кл., Агарэлік Кацярына, 9 Б кл., Шаціла Дар’я, 8 Б кл., Харужая Валерыя, 5 В кл.

    

22.02 – пад дэвізам “Колькі ў табе нявызнаных скарбаў схавана, мова мая, пявучая родная мова!” прайшоў фестываль-конкурс беларускай песні “Зорная ростань” .  Удзел прынялі вучні 5- 11 класаў.   Лепшымі выканаўцамі беларускай песні прызнаны вучні 6 “А” класа. Яны атрымалі Гран-пры. Усе асттатнія класы былі адзначаны ў розных намінацыях.