Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

05.02.2021

Віншуем пераможцаў!

Вынікі конкурсу юных паэтаў “Проба пяра”

I месца – Нагарновіч Марыя, 6 “А” клас

II месца – Пятроў Арцём; 5 “Б” клас

Гук Ангеліна – 8 “А” клас

III месца – Лучыц Алеся, 9 “В” клас

За акцёрскае майстэрства

дыпломам узнагароджваецца

Зыранаў Яўгеній


Чытаем разам

У рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры 6 лютага 2021 года ў нашай школе ў форме анлайн прайшоў творчы конкурс юных чытальнікаў “Жывая класіка-2021”.  Конкурс быў прымеркаваны да 125-годдзя з дня нараджэння беларускага байкапісца і драматурга, народнага паэта і класіка  Кандрата Крапівы. У мерапрыемстве прынялі ўдзел 25 вучняў V-X класаў.

Удзельнікі конкурсу чыталі творы Янкі Купалы, Уладзіміра Караткевіча, Пімена Панчанкі, Максіма Багдановіча, Петруся Броўкі, байкі Кандрата Крапівы і іншых беларускіх паэтаў. Вершы былі прысвечаны роднай мове, Бацькаўшчыне, Вялікай Айчыннай вайне, беларускім краявідам.

Кожны вучань па-мастацку выразна і арыгінальна стараўся прачытаць выбраныя ім творы. 

 

 Г. А. Паляшчук , настаўнік беларускай мовы і літаратуры

 


Вынікі школьнага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка-2021”

Дыпломам I ступені ўзнагароджваюцца:

  1. Юнкевіч Марыя, 5 “Б” клас (Алесь Бачыла “Матчына мова”)
  2. Нагарновіч Марыя, 6 “А” клас (Рыгор Барадулін “Першы снег”)
  3. Падаляка Паліна, 8 “Б” клас (Максім Багдановіч “Слуцкія ткачыхі”)
  4. Паўловіч Аляксандра, 8 “Б” клас (Пімен Панчанка “Дзеці вайны”)
  5. Шаціла Дар’я, 9 “А” клас (Лёля Багдановіч “Жудаснае ўчора”)
  6. Молаш Яўгенія, 10 “Б” клас (Пятрусь Броўка “Роднае слова”)

Дыпломам II ступені ўзнагароджваюцца:

  1. Кронда Іван, 5 “В” клас (Ніл Гілевіч “Снежны дзед”)
  2. Харужая Валерыя, 6 “В” клас (Марыя Шоўжык “Мая Радзіма”)
  3. Палякова Ганна, 10 “А” клас (Янка Купала “Думкі”)

Дыпломам III ступені ўзнагароджваюцца:

  1. Шаціла Ягор, 5 “А” клас (У. Караткевіч “Бацькаўшчына”)
  2. Грыпіч Аляксандр, 6 “А” клас (Кандрат Крапіва “Кот на лаўрах”)
  3. Шамярэй Аліна, 9 “Г” клас (Анатоль Галушка (“Палын”)

Віншуем пераможцаў!


Першыя крокі

“Творчасць – гэта стан душы, гэта магчымасць сказаць тое, аб чым думаў, мабыць, кожны, аднак, не знайшоў     тых слоў, тых выразаў, тых фарбаў і адценняў, а на небе ўбачыў проста воблакі, а не карагод прыгажунь, што танцуюць вальс...”                                                                   5 лютага 2021 года ў рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры прайшоў конкурс “Проба пяра”. Да ўдзелу ў конкурсе былі запрошаны вучні 5-11 класаў. Сабраліся юныя паэты, якія робяць першыя крокі  на ніве творчасці, і  тыя, хто проста цікавіцца паэзіяй, хто захапляецца беларускай літаратурай.

Мерапрыемства было прысвечана 100-годдзю з дня нараджэння народных пісьменнікаў Беларусі - Івану Шамякіну і Івану Мележу.

Перад пачаткам конкурсу Шаціла Дар’я, вучаніца 9 “А” класа, пазнаёміла прысутных з творчасцю пісьменнікаў-юбіляраў, расказала пра цікавыя звесткі з жыцця мастакоў слова і пра пачатак іх літаратурнай дзейнасці.

Потым вучні-паэты чыталі свае вершы. Тэматыка твораў была самая разнастайная: пра родны горад Івацэвічы, пра казачную пару зіму, пра незвычайныя аблокі, пра жыццё, пра мужнасць і адвагу людзей.

Журы пажадала канкурсантам не пакідаць пісаць, працягваць тварыць, марыць, рабіць крокі да новых дасягненняў на літаратурнай ніве.

Г. А. Паляшчук, настаўнік  беларускай мовы і літаратуры


 


Падчас тыдня беларускай мовы і літаратуры 4 лютага ў 9”В” класе прайшоў конкурс эрудытаў “Мова- духоўны скарб народа” . Вучні раздзяліліся на каманды і актыўна ўключыліся ў спаборніцтва.

Ім былі прапанаваны рубрыкі “Перакладаем”, “Тлумачым”, “Цытуем”, “Адгадваем”. Кожная каманда імкнулася як мага хутчэй даць правільны адказ. У выніку ўсе каманды паспяхова справіліся з заданнямі і атрымалі ўзнагароды і падзяку ад настаўніцы беларускай мовы і літаратуры.


 

 

Моўныя самацветы

Наша родная мова – прыгожая, багатая, самабытная.  Найкаштоўнейшым скарбам беларускай мовы, яе “залацінкамі” з’яўляюцца фразеалагізмы.

“Падарожжа па фразеалогіі” – пад такой назвай праходзіў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры  3 лютага 2021 г. У гэты дзень вучні школы прынялі ўдзел у аўкцыёне  “Растлумач фразеалагізм – атрымай цукерку”.  Неабходна было прыгадаць вядомыя фразеалагізмы, а таксама растлумачыць значэнне прапанаваных устойлівых выразаў. Вучні праяўлялі кемлівасць і найчасцей называлі такія фразеалагізмы, як  вочы на лоб палезлі, часаць языком, рукой падаць, душа ў душу, кату па пяту, апускаць рукі, мазоліць вочы, кляваць носам. Цяжкасці ўзнікалі з тлумачэннем фразеалагізмаў ахілесава пята (слабае месца чалавека), выйсці ў людзі (дабіцца высокага становішча ў жыцці), бібікі біць (гультаяваць). Вучні папоўнілі свой лексічны запас вобразнымі і каларытнымі выразамі.

Самымі актыўнымі ўдзельнікамі аўкцыёна былі вучні 8 “Б” класа.

У гэты ж дзень для вучняў 5-7 класаў праходзіў конкурс “Намалюй фразеалагізм”. Вучні стваралі ўласныя ілюстрацыі паводле фразеалагізмаў.

Няхай свецяцца гэтыя моўныя самацветы, залацінкі народнай мудрасці, у выказваннях вучняў і настаўнікаў і ўпрыгожваюць нашу мову.

Г.А. Паляшчук, настаўнік  беларускай мовы і літаратуры 


Падчас тыдня беларускай мовы і літаратуры ў 9 “Б” класе 3 лютага прайшлі інтэлектуальныя спаборніцтвы “Разумнікі і разумніцы”. Свае веды дэманстравалі дзве каманды: “Разумнікі” (хлопцы) і “Разумніцы” (дзяўчаты). Спаборніцтва складалася з пяці тураў “Разміка”, “Інтэлектуальны бой”, “Фразеалагізмы”, “Расшыфруй прыказку”, “Назаві адным словам”.  Перамогу атрымала каманда “Разумнікі”, у склад якой уваходзілі Анішчык Ягор, Бажыдай Ягор, Дылюк Кірыл, Люціч Яўген. Таксама ўдзел у гульні маглі прыняць і гледачы. Сярод іх лепшыя веды паказаў Барэйка Мікіта.

                                         Корза Л.У., настаўнік беларускай мовы і літаратуры


У конкурсе “Намалюй фразеалагізм”, што праходзіў у час тыдня беларускай мовы і літаратуры, прынялі ўдзел вучні 5-7 класаў. Перамогу атрымалі:

Дыплом першай ступені

Лунь Алёна 6”Д”клас,

Турко Марыя 7”В” клас,

Хонская Валерыя 5 “Б” клас

Дыплом другой ступені

Мацвееня Ксенія 6 “Д” клас,

Пятроў Арцём 5 “Б” клас,

Харужая Валерыя 6 “В” клас

Дыплом трэцяй ступені

Палуяновіч Анастасія 7 “А” клас,

Юнкевіч Марыя 5 “Б” клас,

Гарбачова Арына 7 “А” клас,

Гурыновіч Валерыя 7 “Б” клас

Віншуем пераможцаў!

Корза Л.У., настаўнік беларускай мовы і літаратуры


У 11 "А" класе 2 лютага  быў праведзены інтэлектуальны тур "Моваведы". Мэта мерапрыемства:  выхоўваць любоў да роднай мовы, цікавасць да моўнага багацця свайго народа. У ходзе тура былі праведзены наступныя конкурсы: "Аднавiце словы", "Адгадайце загадкi", "Фразеалагiзмы", "Перакладчыкi", "Прыказкi", "Дзеяслоў", "Прыстаўка", "Чужое слова," "Канчаткі прыметнікаў", "" Фанетыка ". А таксама мы не абышліся без традыцыйных загадак. Пераможцамi  сталi   Папоў Георгій і Саўчук Васіль.  Было  вельмі  цікава.

1 лютага ў нашай школе пачаўся Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. На працягу гэтага Тыдня будуць праводзіцца розныя мерапрыемствы, якія будуць спрыяць выхаванню ў дзяцей любові да роднай мовы і жаданню ёй карыстацца ў  паўсядзённых зносінах.
У дзень адкрыцця Тыдня, 1 лютага, вучні 5 "Г" класа адправіліся ў падарожжа па родным краі. Гэта было незвычайнае падарожжа. Каб трапіць з аднаго прыпынку ў другі, патрэбна было выканаць заданні. Іх чакалі " Гістарычны", "Лясны", "Літаратурны", " Цікавыя загадкі", "Востры на язык",  "Традыцыі і звычаі"  прыпынкі, дзе дзеці паказалі свае веды . Падарожжа завяршылася прыпынкам " Юныя паэты" , на якім вучні спрабавалі скласці верш па апорных словах. Падарожжа атрымалася цікавым і пазнавальным.

Шыманчык Г.М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры