БИБЛИОТЕКА ПРИГЛАШАЕТ! МЕРОПРИЯТИЯ

23.02.2024

МЕРОПРИЯТИЯ     перейти на блог библиотеки

 

Ігра-віктарына "Загадкі роднай мовы"

    Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы стала традыцыйным мерапрыемствам для нашай бібліятэкі. Мы падрыхтавалі разнастайныя заданні для вучняў.

Ім трэба было ўспомніць беларускія прыказкі і прымаўкі, разгадаць рэбусы, крыжаванкі, шыфроўкі, скласці з раскіданых літар прозвішча пісьменнікаў і суаднесці іх з партрэтамі.  Некаторыя словы яны не ведалі як перакласці на беларускую мову, і ў дапамогу ім прыйшоў слоўнік. Такім чынам, нашы чытачы пашырылі свой слоўнікавы запас.

Пад час віктарыны вучням быў прапанаваны таксама агляд літаратуры па кніжнай выставе “Гучы, роднае слова”. Гэтая выстава дала магчымасць падрабязней даведацца пра беларускіх пісьменнікаў і іх творчасць. 

Мерапрыемства нагадала, як важна шанаваць і любіць родную мову, бо мова – душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб.

 

Кажуць, мова мая аджывае

Век свой ціхі: ёй знікнуць пара,

Для мяне яна ж вечна жывая,

Як  раса, як сляза, як зара…

                      Пімен Панчанка