Віншуем Брыль Анастасію з перамогай!

06.03.2024

5 сакавіка 2024 г. Брыль Анастасія, вучаніца 11 “Б” класа,  прыняла актыўны ўдзел у Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі  “Берасцейскія карані: гісторыя, літаратура, культура краю і сучаснасць”, прысвечаную 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Канферэнцыя праходзіла ва ўстанове адукацыі  “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна” на філалагічным факультэце. Работа Насці “Спроба асэнсавання філасофскага погляду Ніны Мацяш на сэнс чалавечага існавання” выклікала цікавасць у слухачоў мерапрыемства і была адзначана Мельнікавай З.П., доктарам філалагічных навук кафедры беларускай філалогіі. Па выніках канферэнцыі Брыль Анастасія узнагароджана дыпломам за паспяховае выступленне, яе работа будзе ўключана ў зборнік навуковых матэрыялаў канферэнцыі.

Віншуем Насцю з перамогай і жадаем ёй далейшых поспехаў!

          Паляшчук Г.А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры